Аляксандр Аляксандравіч Губко́ ( — ) — вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі, доктар медыцынскіх навук (1983), прафесар (1984).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Хадзяўляны (зараз у Гродзенскай вобласці Беларусі). Скончыў сярэднюю школу, у 1959 годзе — Мінскі медыцынскі інстытут. У 1959—1960 гг. галоўны ўрач участковай бальніцы ва Уселюбу (Навагрудскі раён), у 1960—1961 гг. хірург міжраённай бальніцы ў НавагрудкуГубко Александр Александрович (05.11.1936—10.06.1993) // Сайт УА «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт». У 1961—1964 гг. на пасадзе клінічнага ардынатара ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце траўматалогіі і артапедыі, у 1964—1967 гг. артапед медыцынскага аддзела Мінскага пратэзнага завода. У 1966 годзе абараніў дысертацыю на званне кандыдата медыцынскіх навук на тэму «Лечение открытых переломов длинных трубчатых костей». З 1967 г. у Мінскім медыцынскім інстытуце: у 1967—1982 гг. асістэнт кафедры траўматалогіі і артапедыі, у 1982—1984 гг. дацэнт. У 1983 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Инфицированные переломы и несращения длинных трубчатых костей» і ў 1984 годзе зацверджаны ў навуковым званні прафесара на кафедры траўматалогіі і артапедыі Мінскага медыцынскага інстытута. У 1987—1993 гадах А. А. Губко на пасадзе загадчыка кафедрай траўматалогіі, артапедыі і ваенна-палявой хірургіі з курсам анестэзіялогіі і рэаніматалогіі. Адначасова кіраваў артапеда-траўматычнай клінікай на базе 6-й клінічнай бальніцы Мінска.

Памёр А. А. Губко 10 чэрвеня 1993 года. Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску.

Навуковая дзейнасць А. А. Губко належаць навуковыя працы па пытаннях лячэння адкрытых пераломаў трубчастых касцей, інфіцыраваных пераломаў, незрастання касцей, методыкі дыягностыкі і лячэння артапеда-траўматычных хворых. Распрацаваў і ўкараніў у практыку метад коснай аўтапластыкі пры незрастанні інфіцыраваных пераломаў доўгіх трубчастых касцей.

З’яўляецца аўтарам больш за 120 навуковых прац, 6 вынаходніцтваў і 21 рацыяналізатарскіх прапаноў. Падрыхтаваў 3 кандыдатаў навук.

Сярод апублікаваных прац: К вопросу лечения открытых переломов длинных трубчатых костей. — 1973. (у сааўтарстве); Осложнения при открытых переломах. — 1987. (у сааўтарстве); Врачебная помощь при травме : учебное пособие / Министерство здравоохранения БССР, Минский государственный медицинский институт; [С. И. Киричек и др.]; под редакцией А. А. Губко, С. И. Киричка. — 1980.

Узнагароды А. А. Губко ўзнагароджаны знакам «Выдатнік аховы здароўя» (1985), ганаровым знакам «Вынаходнік СССР» (1986)Губко Аляксандр Аляксандравіч // Дзятлаўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей.

Літаратура

Спасылкі Губко Александр Александрович (05.11.1936—10.06.1993) // Сайт УА «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» Губко Аляксандр Аляксандравіч // Дзяржаўная ўстанова культуры «Дзятлаўская раённая бібліятэка» Губко Аляксандр Аляксандравіч // Дзятлаўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей

Катэгорыя:Медыкі СССР Катэгорыя:Траўматолагі Беларусі Катэгорыя:Артапеды Беларусі Катэгорыя:Вынаходнікі СССР