Уладзіслаў Тало́чка (; , Гродна — ) — беларускі рэлігійны і культурна-асветны дзеяч, культуролаг, гісторык, літаратурны крытык. Псеўданімы: Адам Саладух; Дрыгавіч; Adam Saladuch; Widz. Крыптанім: Ад. С.
Біяграфія
У 1896—1904 вучыўся ў Гродзенскай гімназіі. З кастрычніка 1906 года семінарыст Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. У 1909 годзе пасвечаны ў святара. У 1909—1914 гадах вывучаў тэалогію і філасофію ў каталіцкім універсітэце ў Інсбруку (Аўстрыя). З 1914 года святар у Вільні. У 1915—1918 гадах адзін з ініцыятараў і арганізатараў Віленскага камітэта дапамогі пацярпелым ад вайны, беларускага дзіцячага прытулку «Золак». З 1917 года звязаны з беларускай нацыянальна-рэлігійнай палітычнай арганізацыяй «Хрысціянская дэмакратычная злучнасць». Удзельнічаў у арганізацыі і правядзенні Беларускай канферэнцыі ў Вільні (1918), Беларускім з’ездзе Віленшчыны і Гродзеншчыны (1919). Уваходзіў у склад Літоўскай Тарыбы (1918—1920). За сваю дзейнасць з 1920-х гадоў пераследаваўся польскімі свецкімі і духоўнымі ўладамі. 15 снежня 1938 года як «недобранадзейная асоба» высланы ў Беласток. На пачатку Другой сусветнай вайны вярнуўся ў Вільню.
Пахаваны на віленскіх могілках Роса.
Культурна-асветная дзейнасць Адзін з першых каталіцкіх святароў пачаў ужываць беларускую мову ў набажэнствах.
Публікаваў матэрыялы рэлігійнай тэматыкі ў Віленскім каталіцкім часопісе «Dwutygodnik Diecezjalny» («Дыяцэзіяльны двухтыднёвік»). Падтрымліваў выданне каталіцкай газеты «Беларус». У час Першай сусветнай вайны выкладаў рэлігію ў беларускіх школах Вільні. Выкладчык на курсах для непісьменных рабочых (1916—1917). З 1919 года супрацоўнічаў з газетай «Крыніца», дзе змяшчаў артыкулы культурна-адраджэнскай і рэлігійнай тэматыкі. У міжваенны час (1920—1939) адзін з вядучых публіцыстаў часопіса віленскіх краёўцаў «Przegląd Wileński» («Віленскі агляд»). Быў прыхільнікам ідэі экуменізму.
Зноскі
Літаратура
Рэлігія і царква на Беларусі. Энцыклапедычны даведнік // Мінск, Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2001. — С. 322. — 365 с. — 3000 экз. — ISBN 985-11-0220-2.
Vytautas Žeimantas. Kunigas Vladislovas Taločka — Lietuvos Tarybos narys (на литовском языке) XXI amžius, Kaunas, 2020 04 10. Выхаванцы пра ксяндза Талочку // Наша слова.pdf № 35 (87), 30 жніўня 2023. // на pawet.net
Спасылкі
Слоўнік Маракова
Катэгорыя:Постаці беларускага каталіцтва Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Каталіцкія святары Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Роса