Крыштаф Хадкевіч (? — ) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі харунжы літоўскі (1611—1623), вялікі канюшы літоўскі (1623—1633), кашталян троцкі (1633—1636), віленскі (1636—1642), ваявода віленскі (1642—1652).

Быў старостам гарадзенскім, бабруйскім, крэўскім, дзяржаўцам беліцкім і вішнеўскім. Пяціразовы маршалак Трыбунала Літоўскага (1635, 1639, 1643, 1647, 1651).

Біяграфія Паходзіў з роду Хадкевічаў, сын Гераніма Юр'евіча і Ганны Тарла. Удзельнік войнаў з Турцыяй, Швецыяй, Расіяй. Пасол на элекцыйны сойм 1632. У 1648 годзе, ў час Казацкай вайны, за ўласныя грошы ў злотых выставіў пяхоту (грошы пасля вернутыя соймам). Падтрымаў абранне Яна Казіміра. З 1627 года ўдзельнік спрэчкі за маёмасць Супрасльскага Дабравешчанскага манастыра, за што ў 1650 г. атрымаў вымову ад караля.

Быў двойчы жанаты, першым шлюбам з Альжбетай Кішкай (дзеці — Аляксандр Крыштаф Хадкевіч, Ян Казімір Хадкевіч, Геранім Караль Хадкевіч), другім — з Соф'яй з Друцкіх-Горскіх Стравінскай (дзяцей не было).

Літаратура

Крыштаф Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы віленскія Катэгорыя:Кашталяны віленскія Катэгорыя:Кашталяны троцкія Катэгорыя:Канюшыя вялікія літоўскія Катэгорыя:Харунжыя вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты бабруйскія Катэгорыя:Старосты гарадзенскія Катэгорыя:Старосты крэўскія Катэгорыя:Дзяржаўцы беліцкія Катэгорыя:Дзяржаўцы вішнеўскія Катэгорыя:Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага