Людвік Пацей (каля — студзень ) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Абозны (з 1744) і стражнік вялікі літоўскі (з 1748). Трымаў Рагачоўскае і Алькеніцкае староствы. Кавалер Ордэна Белага Арла (1757).
Біяграфія міні|120px|злева|Вікторыя з Патоцкіх, 1760-я
Прадстаўнік шляхецкага роду Пацеяў гербу «Вага», сын Аляксандра, троцкага ваяводы, і Тэрэзы з Войнаў-Ясянецкіх, удавы кашталяна мсціслаўскага Канстанціна Бенядзікта Бжастоўскага.
Абіраўся паслом на сойм.
Удзельнік канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага (1767) з прыхільнікаў расійскай імператрыцы Кацярыны II, да якой ездзіў на чале дэлегацыі.
У часы Барскай канфедэрацыі займаў хісткую пазіцыю паміж канфедэратамі і каралём.
У шлюбе з Вікторыяй, дачкой ваяводы смаленскага, кіеўскага і пазнаньскага Станіслава Патоцкага, нашчадкаў не пакінуў.
Літаратура
Спасылкі Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай
Людвік Катэгорыя:Стражнікі вялікія літоўскія Катэгорыя:Абозныя вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты рагачоўскія Катэгорыя:Старосты алькеніцкія