Cyruĺnia Svietu – дэбютны студыйны самотнік беларускага гурта інтэлігентнага року Bristeil, выдадзеным 26 мая 2014 года. Першы яго трэк «Heta Mahčyma» быў выпушчаны як сінгл 2 снежня 2013 года. Усе чатыры спева былі напісаны Алегам Вялем на беларускай мове.
Перадумовы і выпуск На сваім трэцім выступленні на штогадовым фестывалі «Акустыка вясны», якое адбылося 1 сакавіка 2013 года, гурт Hair Peace Salon даў паслухаць са сцэны свой свежы матэрыял, які пазней будзе афіцыйна выдадзены на самотніку Cyruĺnia Svietu пад знакам аўтарскага права Bristeil: новую песню на беларускай мове «Nieba Abraz» і хіт амерыканскай спявачкі Ланы Дэль Рэй «» (апошні з іх будзе на самой справе пераспяваны і стане адзінай кавер-версіяй папулярнага спева на беларускай мове). Спеў «Nieba Abraz» таксама будзе выкананы Hair Peace Salon ужывую зноў 31 сакавіка 2013 года падчас сумеснага канцэрта з гуртам Clover Club ў мінскім клубе «TNT».
Першая песня новага музычнага праекта Алегам Вяля «Heta Mahčyma» была прадстаўлена на Еўрапейскім радыё для Беларусі 2 снежня 2013 года. Гэта стала дэбютнай працай яго новага гурта Bristeil. Самотнік цалкам будзе выдадзены праз лічбавыя платформы праз палову года. Франтмен Bristeil Алег Вяль апавёў пра гэты EP ў каментары да выпуску на афіцыйным сайце калектыву, што:
Дзве з чатырох кампазіцый на гэтым самотніку з’яўляюцца беларускамоўнымі кавер-версіямі: «Videa Huĺni» на хіт Ланы Дель Рэй «Video Games», «Pa-za Časam» на песню «Out Of Time» Hair Peace Salon з альбома Gentleman.
Прыём крытыкаў Рэліз атрымаў у асноўным станоўчае асвятленне ў прэсе. Гэты EP з’яўляецца прыкметай заканчэння аднаго і нараджэння іншага этапа ў музыцы, адзначаў Ілля Маліноўскі з музычнага партала experty.by у сваім артыкуле. Сяргей Будкін, рэдактар Тузін Гітоў, у сваім аглядзе самотніка апісаў гэты рэліз, як:
Першы EP дапамог гурту атрымаць намінацыю ў катэгорыі «Адкрыццё года» ад найбуйнейшага беларускага музычнага партала Тузін Гітоў і прыняць удзел у шоу ўзнагарод «Героі года – 2014», што адбылося 12 снежня 2014 года.
Пацешныя факты EP быў выпушчаны ў той час, калі група насіла назву «Брыстоль» () да свайго перайменавання ў Bristeil у верасні 2014 года.
Спіс кампазіцый Музыка і словы песень Алега Вяля.
Удзельнікі Bristeil:
Алег Вяль – вядучы вакал, гітара. Максім Быкаў – сола-гітара, бэк-вакал. Генадзь “Дроп-рэ” Лукашанец – бас-гітара. Аляксандр “Stepkinz” Сцепановіч – ударныя.
Вытворчасць:
Павел Сініла, студыя «Еverest Studio» – звядзенне, мастэрынг. Алена Раманенка – аўтар фатаграфіі з вокладкі. Анастасія Тарачанка – афармленне, дызайн вокладкі.
Зноскі
Спасылкі
Спампаваць самотнік (Bandcamp)
Катэгорыя:Альбомы 2014 года