«Спіс дзеячаў мастацтва і творчых калектываў» з’явіўся ў байнэце 2 сакавіка 2011 года. Даны дакумент суправаджаўся каментарыем ад асобы, якая яго апублікавала: папера адпраўлена ў офісы ўсіх найбуйнейшых СМІ і усе, хто ў ёй згаданы, павінны быць «неафіцыйна забаронены». Міністэрства інфармацыі Беларусі катэгарычна адмаўляла існаванне «чорнага спіса». Аднак канцэрты менавіта фігурантаў спіса пачалі адмяняцца, стала немагчыма замовіць ці пачуць песні згаданых музыкаў на радыёстанцыях Беларусі. Прадстаўнікі шэрагу СМІ неафіцыйна пацвердзілі існаванне спіса.

У спісе апынуліся вядомыя музыкі, літаратары, акцёры, прычым як беларускія, так і замежныя. Асобы са спіса так ці інакш выказалі пратэст супраць рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, накіраваных супраць апазіцыі і грамадзянскай супольнасці пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, што па меркаванні журналістаў і стала прычынай стварэння дакумента. Падобны неафіцыйны «чорны спіс» музыкаў існаваў з 2004 па 2007 гады, аднак тады невялікія канцэрты не забараняліся.

Падзеі 13 сакавіка 2011 года ў Гомелі «па тэхнічных прычынах» не адбыўся канцэрт гурта «Ляпіс Трубяцкі», было скасаванае выступленне гурта ў адным з клубаў Магілёва 20 сакавіка 2011 года. Адміністрацыя брэсцкага Тэатра лялек без тлумачэння прычын адмяніла канцэрт Змітра Вайцюшкевіча 18 сакавіка 2011 года. У мінскім клубе «Рэактар» быў адменены канцэрт-прысвячэнне гурту «Neuro Dubel» 24 сакавіка 2011 года. Як адзначыў лідар рок-калектыва Аляксандр Кулінковіч, іх выступленне было забаронена: «Кіраўніцтва клуба выклікалі і прапанавалі выбіраць: альбо страта арандатара, альбо страта клуба». 17 сакавіка 2011 года адменены канцэрт гурта «Крамбамбуля» ў мінскім рэстаране «Госці». Лявон Вольскі дапусціў, што са з’яўленнем «чорнага спісу» адмена канцэртаў ажыццяўляецца праз мясцовыя выканкамы: «Туды запрашаюць альбо менеджараў, альбо прадстаўнікоў гаспадарчых суб’ектаў, якія прадстаўляюць пляцоўку для канцэрта, пасля чаго мерапрыемствы адмяняюць».

Фігуранты спіса музыкант Зміцер Вайцюшкевіч музыкант Лявон Вольскі гурт «Крама» гурт «Крамбамбуля» рэжысёр Андрэй Курэйчык гурт «Ляпіс Трубяцкі» гурт «N.R.M.» гурт «Naka» гурт «Neuro Dubel» гурт «Палац» «Свабодны тэатр»

Крыніцы

Спасылкі Відэа — Музыка — Салідарныя музыкі на сайце Мікалая Статкевіча «Чорны спіс» — працяг гісторыі (12.03.2011) на сайце тэлеканала «БелСат»

Катэгорыя:2011 год у Беларусі Катэгорыя:Музыка Беларусі Катэгорыя:2011 год у музыцы