Васіль Пятровіч Жу́каў (, — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Бярозаўка (зараз у Бялёўскім раёне Тульскай вобласці Расіі). Скончыў пачатковую школу, потым сямігодку ў горадзе Багародзіцк. Працаваў у паравозным дэпо вучнем слесара, слесарам. У кастрычніку 1941 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў у баях на Бранскім і Заходнім франтах у складзе 1324-га стралковага палка 413-й стралковай дывізіі. Удзельнік абароны Тулы, Тульскай, Калужскай, Ржэўска-Вяземкай наступальных аперацый. У лютым 1942 г. пры выхадзе з акружэння прапаў без вестак. Ваяваў у складзе 277-га партызанскага палкаШевчик Н. Было герою 22 года… // Мастоўская раённая газета «Зара над Нёманам». У 1944 годзе ў другі раз быў прызваны ў Чырвоную Армію, у 1090-ы стралковы полк 323-й Бранскай стралковай дывізіі.
Камандзір кулямётнага разліку старшы сяржант Жукаў вызначыўся ў ліпені 1944 г. ў баі за горад Масты (Гродзенская вобласць, Беларусь). Адбіў 3 котратакі праціўніка. У час наступнай контратакі з падтрымкай танка, кулямётным агнём адрэзаў ад іх пяхоту. Убачыўшы, што танкі праціўніка рухаюцца на камандны пункт роты, падбіў гранатамі адзін з іх. Загінуў у гэтым баі.
Пахаваны ў брацкай магіле ў горадзе Масты.
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна Медаль «За адвагу»
Памяць Імем Героя названая вуліца ў горадзе Масты, на будынку дэпо станцыі Вузлавая (Тульская вобласць) і ў вёсцы Навінка (Мастоўскі раён) устаноўлены мемарыяльныя дошкі. Імя В. П. Жукава высечана на помніку героям-тулякам ў горадзе Тула.
Літаратура — С. 444. Навечно в сердце народном. — 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984. — С. 173.
Спасылкі
Шевчик Н. Было герою 22 года… // Мастоўская раённая газета «Зара над Нёманам»
Катэгорыя:Сяржанты і старшыны СССР Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны