Ёдскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Ёды.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 16 верасня 1960 года ў склад Іказненскага сельсавета Браслаўскага раёна перададзены 18 населеных пунктаў (Аляксандрынава, Анопаль, Астанава, Атраднае, Біейкі, Вуглы, Густаты, Дзірнічы, Маёраўцы, Пажаддзе, Рафалова, Рожава, Рудабісць, Рысевічы, Рэпішча, Солакаўшчына, Шыш-Навалока і Яйсаўка)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.. 15 кастрычніка 1960 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Корніцкага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31., які пасля скасавання Шаркаўшчынскага раёна 17 красавіка 1962 года ўвайшоў у склад Браслаўскага раёна.

17 ліпеня 1964 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Корніца ў вёску Ёды, Корніцкі сельсавет перайменаваны ў ЁдскіРашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).. 30 ліпеня 1966 года сельсавет перададзены адноўленаму Шаркаўшчынскаму раёну. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Ёдскага сельсавета 35 населеных пунктаў. 21 сакавіка 2008 года скасаваны хутар ПунішчаРешение Шарковщинского районного Совета депутатов от 21 марта 2008 г. № 41 Об упразднении сельских населенных пунктов Шарковщинского района. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Валожынскага сельсавета (14 населеных пунктаў: вёскі Амбросенкі, Астраўляне, Бабоўе, Буйкі, Бяседнае, Валожынкі, Глісценкі, Касцюкі, Лазоўка, Паяначы, Сасноўцы, Шурпакі і хутары Кулагі, Курычанкі)Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области . 26 студзеня 2022 года скасаваны хутар КурычанкіРешение Шарковщинского районного Совета депутатов от 26 января 2022 г. № 223 Об упразднении сельских населенных пунктов Шарковщинского района. 27 чэрвеня 2026 года скасаваны вёскі Дубнікі і Яцелеўшчына.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (29 населеных пунктаў) — 1286 чалавек, з іх 86,5 % — беларусы, 11,1 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (43 населеныя пункты) — 1354 чалавекі.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Браслаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1964 годзе