Іван Пятровіч До́ўбня (, — )Долбня Іван Пятровіч // Пінская гарадская цэнтральная бібліятэка — матэматык і публіцыст. Доктар фізіка-матэматычных навук (1896), прафесар (1897).
Біяграфія Нарадзіўся ў Пінску. Скончыў гімназію і ў 1870 годзе паступіў у Санкт-Пецярбургскі горны інстытут, які скончыў у 1875 годзе і паступіў на педагагічныя курсы пры 2-й Санкт-Пецярбургскай ваеннай гімназіі. У 1877—1880 гадах выкладаў матэматыку ў ваеннай гімназіі ў Арэнбургу, у 1880—1897 гадах — у кадэцкім корпусе ў Ніжнім Ноўгарадзе. З 1897 года І. П. Доўбня ў Санкт-Пецярбургскім горным інстытуце: з 1897 года прафесар, з 1910 года — рэктар.
Памёр І. П. Доўбня ў пачатку лютага 1912 года ў Санкт-Пецярбургу.
Навуковая дзейнасць Вучонаму належаць працы па алгебры, тэорыі абелевых інтэгралаў, эліптычных функцый, методыцы выкладання матэматыкі ў навучальных установах. Выказаў ідэю вызначаць трыганаметрычныя функцыі сінус і косінус як дэкартавы прастакутныя каардынаты кропкі адзінкавай акружнасці.
Апублікаваў каля 100 навуковых, навукова-метадычных прац і вучэбных дапаможнікаў.
Узнагароды І. П. Доўбня быў узнагароджаны шасцю ордэнамі: чатыры ордэна атрымаў у перыяд з 1880 па 1891 гады, калі выкладаў матэматыку ў ваенных навучальных установах, два — у перыяд службы ў горным інстытуце.
Літаратура
Спасылкі Долбня Иван Петрович — Белорусские имена в мировой науке и технике // Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка Беларусі Старонкі гісторыі матэматыкі на Беларусі Долбня Іван Пятровіч // Пінская гарадская цэнтральная бібліятэка
Катэгорыя:Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага горнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага горнага ўніверсітэта Катэгорыя:Матэматыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Матэматыкі XIX стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Публіцысты Расійскай імперыі Катэгорыя:Публіцысты XIX стагоддзя Катэгорыя:Публіцысты XX стагоддзя