Дзі́сенскі павет () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Глыбокае.

Гісторыя Былы павет Віленскай губерні Расійскай імперыі. З 1919 года акупаваны польскімі войскамі. З 24 кастрычніка 1919 года ў складзе Віленскай акругі Цывільнага кіраўніцтва ўсходніх земляў пад польскай адміністрацыяй. Часовай сядзібай уладаў стала ГлыбокаеDz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 26, poz. 276. З 7 лістапада 1920 года пад Упраўленнем прыфрантавых і этапных тэрыторый, у склад навастворанага Дунілавіцкага павета перададзены гміны Паставы і ЛуцкDz. Urz. ZTPiE z 1920 r. Nr 3, poz. 24.

У 1921 годзе павет адышоў да Польшчы паводле Рыжскага мірнага дагавора. З 19 лютага 1921 года ў складзе Навагрудскага ваяводства. 13 красавіка 1922 года павет перададзены ў склад Віленскай зямлі, з якой 20 студзеня 1926 года створана Віленскае ваяводства.

Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР Дзісенскі павет са снежня 1939 года ў складзе Вілейскай вобласці. года скасаваны, тэрыторыя падзелена на раёны.

Складаўся з 21 вясковай гміны, 2 гарадоў і 1 мястэчка.

Адміністрацыйны падзел

Гміны Богіна1 студзеня 1926 года перададзена ў склад Браслаўскага павета () — сядзіба Богіна Чарасы — сядзіба Чарасы Чарневічы — сядзіба Чарневічы Друя — сядзіба Друя Глыбокае1 красавіка 1929 у склад гміны перададзены 11 населеных пунктаў з гміны Норыца Пастаўскага павета () — сядзіба Глыбокае Германавічы — сядзіба Германавічы Язна — сядзіба Язна Ёды — сядзіба Ёды Лявонпаль — сядзіба Лявонпаль Лужкі — сядзіба Лужкі Мікалаева — сядзіба Мікалаева Мёры — сядзіба Мёры Новы Пагост — сядзіба Новы Пагост Арэхава1 красавіка 1923 года скасавана, тэрыторыя далучана да гміны Празарокі () — сядзіба Арэхава Пліса — сядзіба Пліса Празарокі — сядзіба Празарокі Пераброддзе — сядзіба Пераброддзе Сцяфанпаль — сядзіба Сцяфанпаль Шаркаўшчына1 красавіка 1929 у склад гміны перададзены 5 населеных пунктаў з гміны Казлоўшчына Пастаўскага павета () — сядзіба Казлоўшчына Верхняе1 красавіка 1929 года са складу гміны 19 населеных пунктаў перададзены ў склад гміны Казлоўшчына Пастаўскага павета (). Скасавана 11 красавіка 1929 года, тэрыторыя далучана да гмін Глыбокае, Залессе i Казлоўшчына (). — сядзіба Верхняе Залессе — сядзіба Залессе Тумілавічы1 студзеня 1926 года перададзена са складу Пастаўскага павета () — сядзіба Тумілавічы Докшыцы — сядзіба Докшыцы Порплішча — сядзіба Порплішча Параф’янава — сядзіба Параф’янава

Гарады Дзісна Глыбокае

Мястэчка Друя

Насельніцтва Насельніцтва (1919) — 193 263 чалавек, з іх палякаў 38,6 %, беларусаў 24,0 %, яўрэяў 2,7 %, іншых нацянальнасцей (у асноўным рускіх) 33,7 %. На тэрыторыі павета знаходзілася 3118 населеных пунктаў, з якіх 3 мелі больш за 1 тыс. жыхароў. Найбуйнейшым з іх была Дзісна, у якой пражывалі 4445 чалавекTablice ogólne. W: Zeszyt VII. Spis ludności na terenach administrowanych przez Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich (grudzień 1919). s. 25, 31..

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Паветы Віленскага ваяводства (1926—1939) Катэгорыя:Паветы Навагрудскага ваяводства Катэгорыя:З’явіліся ў 1921 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1940 годзе