Насця Рыбка, сапр.: Анастасія Іванаўна Вашукевіч, дзявочае прозвішча Косціна (, Бабруйск) — расійская эскорт-мадэль, блогер, пісьменніца беларускага паходжання. 26 лютага 2018 года была арыштаваная ў Патаі (Тайланд) за нелегальную прадпрымальніцкую дзейнасць, у студзені 2019 года асуджаная на ўмоўны тэрмін і дэпартаваная з Тайланда ў Беларусь, пад час перасадкі арыштаваная ў Расіі ў сувязі з расследаваннем крымінальнай справы.

Біяграфія Нарадзілася і скончыла школу ў Бабруйску. Паводле ўласнай кнігі, сваіх сапраўдных бацькоў ніколі не бачыла, а прыёмная маці памерла. Скончыла Мазырскі педагагічны ўніверсітэт, працавала ў Бабруйску менеджэрам па продажах. Замужам за Мікалаем Вашукевічам, мае 11-гадовага сына Юрыя ад папярэдняга шлюбу. Прыкладна ў 2016 годзе з’ехала ў Маскву, дзе зблізілася з іншым ураджэнцам Беларусі — пісьменнікам і секс-коўчам Аляксандрам Кірылавым, патрапіўшы да яго ў «гарэм». Пад яго кіраўніцтвам правяла некалькі эпатажных акцый: займалася сексам з першым сустрэчным на набярэжнай, пікетавала аголенай амерыканскае пасольства, прапаноўваючы «пераспаць з Харві Вайнштэйнам». У 2017 годзе апублікавала кнігу «Дневник по соблазнению миллиардера, или Клон для олигарха», дзе распавяла аб сваіх блізкіх адносінах з мільярдэрам з імем Руслан.

Скандал 8 люты 2018 года расійскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны выпусціў расследаванне аб карупцыйнай дзейнасці высокапастаўленага расійскага чыноўніка , асновай якога сталі розныя публікацыі Насці Рыбкі (відэазапісы і фатаграфіі з Instagram, вытрымкі з кнігі, аўдыёзапісы размоў на караблі). Расследаванне даказвала сувязь чыноўніка з расійскім бізнесмэнам . Пра скандал напісаў шэраг заходніх СМІ: Associated Press, The Washington Post, The New York Times, The Daily Telegraph, The Daily Beast. У красавіку 2018 года ЗША наклалі шырокія санкцыі на Дзерыпаску і ягоныя фірмы, у афіцыйным тлумачэнні якіх быў намёк на гісторыю з Сяргеем Прыходзькам.

Крымінальны пераслед 26 лютага 2018 года ў складзе групы з 10 чалавек была затрымана на тэрыторыі Тайланда па абвінавачанні ў арганізацыі незаконных трэнінгаў. Першапачаткова была вызваленая пад заклад, аднак зноў змешчана пад варту праз ануляванне візы. У красавіку 2018 года апраўданая па абвінавачанні ў незаконнай працоўнай дзейнасці, аднак супраць яе высунулі новае абвінавачанне: арганізацыя злачыннай групоўкі для прадастаўлення сексуальных паслуг. Першае судовае паседжанне па гэтай справе распачалося 19 ліпеня 2018 года, усе фігуранты справы адмовіліся прызнаваць віну.

У студзені 2019 года разам з астатнімі абвінавачанымі прызнала віну і паводле прысуду з улікам заліку папярэдняга зняволення была накіраваная для дэпартацыі ў Беларусь. Пад час перасадкі ў Маскве, у транзітнай зоне аэрапорта Шарамеццева была затрыманая па падазрэнні ва ўцягванні ў прастытуцыю. Адмовілася прызнаць віну. Праваабарончы цэнтр «Мемарыял» паабяцаў разглядзець магчымасць надання Насці Рыбцы статуса палітзняволенай, але раптоўна яе вызвалілі з-пад варты. Па словах прэс-сакратара Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталлі Эйсмант, Аляксандр Лукашэнка асабіста даручыў заняцца вызваленнем Анастасіі Вашукевіч.

Катэгорыя:Куртызанкі і прастытуткі