Дубля́нскае — вадасховішча ў Беларусі, у Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці.

Знаходзіцца ў басейне ракі Верацёйка, за 28 км у напрамку на захад ад горада Масты, каля вёскі Дубляны. Створана ў 1984 годзе. Наліўное. Плошча паверхні 0,5 км². Даўжыня 0,9 км, найбольшая шырыня 0,6 км. Найбольшая глыбіня 5 м. Аб’ём вады 1,37 млн м³. Ваганні ўзроўню складаюць да 2,5 м.

Выкарыстоўваецца ў мэтах арашэння, рыбагадоўлі і рэкрэацыі.

Літаратура

Катэгорыя:Вадасховішчы Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Гідраграфія Мастоўскага раёна Катэгорыя:Басейн Свіслачы (прыток Нёмана)