Вялі́кая ву́ліцаНаша Ніва. № 1, 1994. С. 7., таксама вуліца Дзіджо́йі () — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Горадзе. Працягвае вуліцу Замкавую і вядзе да Ратушнай плошчы. Працягваецца вуліцай Вастрабрамскай да Вострай брамы.

Архітэктурныя дамінанты вуліцы — гарадская ратуша, Пятніцкая царква, езуіцкі касцёл Святога Казіміра, палацы Абрамовічаў, Гаштольдаў, Пацаў і Хадкевічаў, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагоддзяў.

Гісторыя Назва вуліцы паказвае на яе галоўны цэнтральны статус у гістарычнай тапаграфіі горада. З’яўляецца адной з найбольш старажытных вуліц Вільні. У гістарычных крыніцах упамінаецца пад назвай Вялікая або Вялікая Замкавая (у даўніну яна часта разглядалася як адзінае цэлае з сучаснай Замкавай вуліцай).

Паводле дакументаў «Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі», у XIV—XVIII стагоддзях тэрыторыя вакол пачатку Вялікай вуліцы (бліжэй да Пятніцкай царквы) была вядомая як «Рыбны канец» або «Рыбны рынак», паколькі тут гістарычна размяшчаліся гандлёвыя рады, дзе прадавалі рыбу. Гэтая ж частка горада традыцыйна шчыльна засялялася праваслаўным (русінскім) насельніцтвам і ўтварала ядро так званага «Рускага горада» (Civitas Rutenica). У XVI стагоддзі вуліца стала прэстыжным месцам, дзе ўзводзілі свае мураваныя рэзідэнцыі найбагацейшыя магнацкія роды Вялікага Княства Літоўскага (Радзівілы, Хадкевічы, Пацы, Астрожскія).

У XIX ст. з мэтай русіфікацыі зямель колішняга Вялікага Княства Літоўскага ўлады Расійскай імперыі перайначылі назву вуліцу на расійскі манер (). Па адыходзе расійскіх войскаў з Вільні вуліцы вярнулі традыцыйную гістарычную назву.

У 1939 годзе назву вуліцы перайначылі на літоўскі манер. Пасля Другой сусветнай вайне савецкія ўлады перайменавалі вуліцу ў імя расійскага пісьменніка Максіма Горкага. У 1987 годзе вуліцы вярнулі гістарычную назву.

Агульныя звесткі Даўжыня вуліцы каля 600 м. Мае брукаваную праезную частку. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад дома Франка. З правага заходняга боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з левага ўсходняга боку — цотная нумарацыя.

З правага боку адыходзяць вуліцы Шварца, Шкляная, Нямецкая, Рудніцкая і Конская, з левага — Савіч.

Будынкі

Няцотны бок № 1 — "дом Франка". У 1807 годзе 2-павярховы будынак рэканструяваў архітэктар Міхал Шульц, які прыстасаваў яго пад кватэры прафесараў Віленскага ўніверсітэта. Тут жыў прафесар медыцыны Юзаф Франк, скульптар Казімір Ельскі, хімік і фізік Анджэй Снядэцкі, яго брат, матэматык і астраном Ян Снядэцкі, рэктар Віленскага ўніверсітэта. У вайну 1812 года ў гэты доме спыняўся пісьменнік Стэндаль, які быў інтэндантам напалеонаўскай арміі. Пра гэты факт сведчыць памятная шыльда. У 1940-1949 гадах тут жыў філосаф Леў Карсавін, які выкладаў у Віленскім універсітэце. Зараз будынак належыць амбасадзе Францыі ў Літве, тут размешчаны Французскі інстытут. № 7 — палац Пацаў. У XVI ст. тут існавалі дзве камяніцы, замест якіх у другой палове XVII ст. гетман вялікі і ваявода віленскі Міхал Казімір Пац збудаваў 3-павярховы палац. Аўтарам праекту, імаерна, быў варшаўскі архітэктар Ян Заор. У 1688 годзе ў палацы спыняўся кароль і вялікі князь Ян Сабескі. У 1812 годзе тут ладзіліся банкеты спярша ў гонар расійскага імператара Аляксандра І, а потым — Напалеона Банапарта. У 1822 годзе ў будынку збіраліся філарэты. Апошні ўласнік палаца з роду Пацаў, Людвік Міхал Пац, браў удзел у паўстанні 1830-31 гадоў, быў паранены ў бітве, эміграваў, а палац быў канфіскаваны царскімі ўладамі. У 1839—1841 гадах палац перабудавалі ў стылі класіцызму, па чым у ім размясціўся штаб Віленскай ваеннай акругі. З 2018 года тут размяшчаецца гатэль "Pacai".

№ 13 — 3-павярховы дом з рысамі класіцызму, у якім цяпер размяшчаецца аптэка. № 17 (таксама Шкляная вуліца, 1) — кутні 3-павярховы дом, збудаваны на месцы старажытнай Уваскрасенскай царквы, ад якой захавалася частка мура. № 19 (таксама Шкляная вуліца, 2) — друкарня Францыска Скарыны. Гэты дом у XV—XVI стагоддзях знаходзіўся ў валоданні віленскага бурмістра Якуба Бабіча. Як сведчыць шыльда, усталяваная на будынку, сюды ў 1520 годзе беларускі асветнік Францішак Скарына перавёз з Прагі сваю друкарню. Тут ён выдаў «Малую падарожную кніжку» (1522) і «Апостал» (1525)Лашкевіч К. Страчаная сталіца. Дапаможнік-гід па беларускай Вільні , TUT.BY, 6.08.2009..

№ 23 — дом, у якім цяпер размяшчаецца Польскі інстытут № 25 — дом Антакольскага № 27 — 2-павярховы дом, якім валодаў кляштар трынітарыяў на Антокалі. Будаваўся ў XVI—XVII стагоддзях. № 33 — будынак Азоўска-Данскога банка, збудаваны ў 1904 годзе. Пяты паверх надбудавалі ў 1910 годзе. У гэтым будынку з’явіўся адзін з першых ліфтаў у Вільні. № 35 (таксама Конская вуліца, 2) — дом Вітальда Вагнера, перабудаваны ў 1910 годзе пад атэль «Італія». У выніку перабудовы атрымаў чацверты паверх. № 37 — дом, у якія цяпер размяшчаецца пасольства Турцыі. № 39 (таксама Гетманская вуліца, 1) — 3-павярховы будынак былой аптэкі.

Цотны бок

№ 2 — Пятніцкая царква. У 1345 годзе царкву заснавала віцебская князёўна Марыя Яраслаўна, жонка вялікага князя Альгерда. Тут, паводле падання, хрысцілі трох Віленскіх мучанікаў. Згодна з дакументамі Віленскай археаграфічнай камісіі, вакол царквы гістарычна шчыльна туліліся драўляныя дамы шаўцоў і рымараў. У 1611 годзе царква перайшла да ўніятаў. У 1671 годзе ўніяцкі мітрапаліт Гаўрыіл Календа скардзіўся, што евангелісты і род Хадкевічаў часткова захапілі царкоўныя землі і разбурылі муры. У сярэдзіне XIX ст. расійскія ўлады перабудавалі царкву ў неавізантыйскім стылі. У 1920-х гады святар Аляксандр Коўш спярша аднавіў дзейнасць замёрлай пасля вайны царквы, а потым дамогся ад кансісторыі перадачы святыні Віленскай беларускай гімназіі. Да 1944 года тут адбываліся беларускамоўныя набажэнствы. № 4 — палац Хадкевічаў. У 1611 і 1619 гадах прадстаўнікі роду Хадкевічаў набылі дзве камяніцы, на аснове якіх збудавалі палац у стылі рэнесансу. Паводле гістарычных актаў, уладанні Хадкевічаў тут шчыльна межавалі з землямі Радзівілаў і царкоўнымі надзеламі. У канцы XVIII ст. палац прыйшоў у заняпад. У 1803 годзе будынак выкупіў Віленскі ўніверсітэт. У 1834 годзе палац перабудавалі ў стылі класіцызму. З 1994 года ў будынках размяшчаецца Віленская карцінная галерэя — філіял Мастацкага музея ЛітвыЛашкевіч К. 5 музеяў Вільні, якія варта наведаць беларусу , TUT.BY, 3.08.2010..

№ 10 — палац Гаштольдаў. У XVI ст. камяніца перайшла ў валоданне Радзівілаў. У пачатку XIX ст. будынак набыў Віленскі ўніверсітэт, які пераабсталяваў яго пад сваю першую клініку. Пра гэты факт сведчыць памятная шыльда на фасадзе будынка. № 12 — царква Святога Мікалая. Адна з найстарэйшых цэркваў горада, заснаваная ў XIV стагоддзі яшчэ пры вялікім князі Альгердзе. У 1514 годзе пасля пераможнай Аршанскай бітвы князь Канстанцін Астрожскі ў падзяку Богу і ў гонар перамогі над маскоўскімі войскамі збудаваў на месцы драўлянай новую мураваную царкву. У тым жа годзе кіеўскі мітрапаліт Іосіф II Солтан выдаў грамату віленскім мяшчанам адносна ўдзелу ў справах гэтага прыходу. У 1609 годзе царква была перададзена ўніятам мітрапалітам Іпаціем Пацеем. У XVIII стагоддзі святыню рэканструявалі ў стылі віленскага барока, але ў другой палове XIX стагоддзя расійскія ўлады цалкам перабудавалі помнік у неавізантыйскім стылі. № 16 — дом, у якім цяпер размяшчаецца пасольства Швецыі. № 18 — дом, які ў 1913 годзе перабудавалі пад аддзел Расійска-Азіяцкага банка. № 22 — 3-павярховы дом, у якім размяшчаецца Інстытут гігіены Міністэрства аховы здароўя Літвы. З гэтага дома 25 кастрычніка (6 лістапада) паэт Адам Міцкевіч выехаў у высылку, пра што сведчыць памятная шыльда на фасадзе. № 24 — дом Масальскіх, збудаваны ў XVI ст. З 1645 года будынкам валодаў род Масальскіх. У гэтым і суседнім (№ 26) дамах у 1993 годзе адкрылася філіял Нацыянальнага музея Літвы. № 26 — Малая гільдыя, адзін з найстарэйшых гатычных будынкаў Вільні, збудаваны ў XV стагоддзі. У XVI стагоддзі будынак належаў выдатным беларускім кнігавыдаўцам і купцам — братам Кузьму і Луку Мамонічам. У «Актах Віленскай археаграфічнай камісіі» захавалася мноства дакументаў і судовых скаргаў канца XVI — пачатку XVII стагоддзя, пададзеных Лукам Мамонічам з нагоды нападаў на яго слуг і захопу маёмасці. З 1608 года будынак перайшоў да гарадскога купецкага брацтва (цэха). № 34 — касцёл Святога Казіміра. Святыню заснавалі езуіты ў 1604 годзе, і гэта быў першы манументальны будынак Вільні ў стылі ранняга барока. Пасля здушэння вызваленчага паўстання 1830—1831 гадоў у 1832 годзе расійскія ўлады гвалтоўна зачынілі касцёл і перабудавалі яго пад праваслаўны кафедральны сабор Святога Мікалая Маскоўскага патрыярхату. Падчас міжваеннай Польскай Рэспублікі святыню вярнулі каталікам. У 1948 годзе савецкія ўлады зноў зачынілі касцёл (ён выкарыстоўваўся як музей атэізму). У наш час будынак адрэстаўраваны і вернуты каталікам. № 36 — палац Абрамовічаў. У 1790 годзе прадстаўнікі роду Абрамовічаў набылі чатыры камяніцы, на аснове якіх неўзабаве збудавалі палац паводле праекту архітэктара Марціна Кнафкуса. Па 1844 годзе будынак перайшоў да Маскоўскага патрыярхату. У 1914 годзе тут жыў архіепіскап віленскі і літоўскі Ціхан (Белавін), будучы патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі, які востра крытыкаваў савецкую ўладу. У наш час будынак займаюць Віленская кансерваторыя і факультэт мастацтваў Віленскай калегііЛашкевіч К. «Страчаная сталіца». 10 палацаў Вільні, якія варта пабачыць беларусу , TUT.BY, 29.03.2011..

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліцы Вільні