Калігула (), поўнае імя: Гай Юлій Цэзар Аўгуст Германік (, Анцый — , Рым) — старажытнарымскі імператар з 18 сакавіка 37 да 24 студзеня 41 года.

Біяграфія

Калігула нарадзіўся ў 12 год пасля Р. Х. і быў сынам вядомага генерала Германіка. Мянушка «Калігула» паходзіць ад лацінскай назвы абутку легінераў, у якой ён хадзіў у дзяцінстве, калі ўдзельнічаў з бацькам у ваенных паходах.

Калігула стаў імператарм пасля смерці Тыберыя і спачатку ўзбудзіў да сабе любоў народа. Аднак хутка ён пачаў праводзіць недальнабачную палітыку, а таксама пачаў выкарыстоўваць уладу для свайго задавальнення. Магчыма, гэта было вынікам нейкай псіхічнай хваробы. Напрыклад, са статуй багоў, якія прывезлі з Грэцыі, Калігула загадаў зняць галовы і паставіць замест іх свае выявыСветоній. Калігула, 22. Таксама ён меў намер зрабіць свайго каня консулам і такім чынам увесці ў сенатСветоній. Калігула, 55. Калігула вёў вельмі распусны лад жыцця. Ён таксама растраціў усе дзяржаўныя грошы, а потым уводзіў новыя налогі і рознымі спосабамі «выбіваў» грошы.

Нарэшце, у 41 годзе ён быў забіты Касіем Херэем у выніку змовы.

Катэгорыя:Консулы Рымскай імперыі Катэгорыя:Юліі-Клаўдзіі