Вуліца Барборас Радзвіла́йцес (Ву́ліца Барба́ры Радзіві́лНаша Ніва. № 1, 1994. С. 7.; ), гістарычная Каралеўская — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Горадзе. Звязвае вуліцу Замкавую і гістарычную вуліцу Святой Ганны (цяпер Майроніса). Праходзіць уздоўж падэшвы Замкавай гары.
Агульныя звесткі Даўжыня вуліцы каля 280 м. Мае асфальтавую праезную частку. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад Замкавай вуліцы. Дамы стаяць толькі з паўднёвага боку.
З правага боку адыходзіць вуліца Аранжарэйная.
Будынкі № 3 — 2-павяховы дом. Тут 3 (15) верасня 1862 года памёр паэт Уладзіслаў Сыракомля. Пра гэты факт сведчыць памятная шыльца над брамай будынкаЛашкевіч К. Страчаная сталіца. Дапаможнік-гід па беларускай Вільні , TUT.BY, 6.08.2009.. № 5 — кутні 3-павярховы дом Чарноўскіх, збудаваны ў XVIII ст. № 7 — кутні 2-павярховы дом Радкевіча, збудаваны ў XVIII ст. № 9 — 3-павярховы дом, збудаваны ў канцы XIX ст.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Вуліцы Вільні