Бо́льцішскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Больцішкі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Помедскі сельсавет у складзе Радунскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Помедзь. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 25 лютага 1961 года цэнтр перанесены ў вёску Пашкавічы, сельсавет перайменаваны ў Пашкавіцкі сельсаветРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).. З 25 снежня 1962 года ў складзе Воранаўскага раёна. 24 красавіка 1978 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Радунскага пассавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Даўгялішкі, Кемейшы, Пацялюнцы, Пашкавічы, Талькунцы і хутар Насавічы), у склад сельсавета са Старасмільгінскага сельсавета перададзены вёскі Пеляса і Сурканты, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Больцішкі, сельсавет перайменаваны ў БольцішскіРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 красавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570)..
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 925 чалавек, з іх 63,0 % — палякі, 26,9 % — літоўцы, 7,7 % — беларусы, 1,3 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 693 чалавекі.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Радунскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе