«Ашмянскі мясакамбінат» — дзяржаўнае мясаперапрацоўчае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў студзені 1903 года ў Ашмянах у якасці гарадской бойні.

Ёсць найстарэйшым мясакамбінатам Беларусі. На канец 2018 года прадпрыемства ўключала наступныя ўчасткі: цэх першаснай перапрацоўкі, цэх тэхнічных паўфабрыкатаў, цэх апрацоўкі скуры, кілбасны цэх з 4 аддзяленнямі (сыравінным, машынным, ліверным і тэрмічным), цэх паўфабрыкатаў з лініяй катлет і пельменяў, лядоўня на 500 тонаў, лабараторыя, газавая кацельня з хімічнай водаачысткай, сталярная і электрамеханічная майстэрні. Фірмавая сетка налічвала 26 уласных крам «Пачастунак» у 7 гарадах Гродзенскай вобласці: 8 у Ашмянах, 7 у Смаргоні, 4 у Астраўцы, 3 у Гродна, 2 у Шчучыне і па адной у Іўі і Наваельні (Дзятлаўскі раён). «Ашмянскі мясакамбінат» вырабляў кураціну, ялавічныя ныркі, печань і сэрца, свіныя адбіўныя, вяндліну, грудзінку, катлеты, каўбаса, кумпяк, паляндвіцу, паштэт, пельмені, рулет, сардэлькі, сасіскі, стэйк, фарш, тэфтэлі, шніцаль і шпік.

Гісторыя 27 студзеня 1903 годзе ў Ашмянах адчынілі гарадскую бойню, якую пачалі будаваць у 1900 годзе. У 1936 годзе пры бойні будавалі за 9000 злотых бактэрыялагічную лабараторыю, вагавую і артэзіянскі калодзеж. У 1938 годзе механізаваная бойня мела магутнасць 50—60 галоў за дзень. У 1940 годзе магутнасць вырасла ўдвая. На пачатак 1940 года на бойні працавала 22 работнікі. У 1945 годзе Ашмянскі мясакамбінат выпускаў бараніну, ялавічыну, свініну, паўвэнджаную кілбасу і жывёльны тлушч. У верасні 1946 года камбінат пераўтварылі ў забойны пункт Маладзечанскага мясакамбінату. У жніўні 1954 года прадпрыемства пераўтварылі птушкакамбінат. У 1958 годзе запусцілі падвесную лінію. У 1967 годзе Ашмянскі птушкакамбінат паўторна стаў мясакамбінатам. У студзені 1971 года прадпрыемства пераўтварылі ў аддзяленне Лідскага мясакамбіната. У студзені 1991 года Ашмянскі мясакамбінат зноў становіцца самастойным прадпрыемствам і адчыняе базу перадзабойнага знаходжання быдла. У 1993 годзе дабудавалі цэх першаснай перапрацоўкі з 2 канвеерамі для буйнога рагатага быдла і свіней. У 1994 годзе запусцілі цэх тэхнічных фабрыкатаў, скурапасолачны цэх і аўтамайстэрню. 30 студзеня 1995 года Ашмянскі мясакамбінат стаў акцыянерным таварыствам.

У 1995 годзе паўторна адчынілі кілбасны цэх. У 2000 годзе пусцілі новы кілбасны цэх плошчай 1500 м². 7 ліпеня 2005 года мясакамбінат адчыніў у Ашмянах уласную кавярню «Галактыка». У 2007 годзе Інстытут мяса-малочнай прамысловасці НАНБ распрацаваў для ААТ «Ашмянскі мясакамбінат» паўфабрыкаты з рубленага мяса для дзіцячага харчавання: катлеты «Школьныя» з лактулозай і «Здравачка» з марской капустай, дзіцячыя сасіскі з малаком, тэфтэлі «Казка», сардэлькі «Лапачка» і пельмені «Сібірскія экстра». У жніўні 2009 года ўсталявалі лядоўню на 500 тонаў. На 2013 год «Ашмянскі мясакамбінат» збываў свае вырабы ў больш як 500 крамах Беларусі, у тым ліку праз 18 фірмавых крам «Пачастунак». Уласныя крамы размяшчаліся ў Мінску па вуліцы Платонава і ў 5 гарадах Гродзенскай вобласці: Астраўцы, Ашмянах, Наваельні (Дзятлаўскі раён), Смаргоні і Шчучыне. У іх вырабы завозілі двойчы на дзень. Экспарт ажыццяўлялі ў Літву і Расію. Выпускалі 200 відаў кілбасы і 60 відаў паўфабрыкатаў, частку якіх з 2005 года прыпраўлялі духмяным лафантам вытворчасці мясцовага фермера.

Кіраўнікі К. Руткоўскі (1926—1927) Фёдар Ваяводаў (1 кастрычніка 1945—1954) Тамара Філіповіч (1980—2014) Іван Лупіш (з 2015 года)

Спасылкі

Партнёрам Спіс цэнаў

Катэгорыя:Вытворцы прадуктаў харчавання Беларусі Катэгорыя:Прадпрыемствы Ашмянаў Катэгорыя:1903 год у Беларусі Катэгорыя:Прадпрыемствы харчовай прамысловасці Беларусі