Таццяна Мікалаеўна Хадневіч (нар. , Кавалёва, зараз у межах г. Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці) — беларускі юрыст, дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, член Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (1996).
Біяграфія У 1972 годзе скончыла сярэднюю школу № 4 г. Мар’іна Горкаhttp://school4mgorka.edu.minskregion.by/index.php?op=Default&Date=20150209&blogId=241. У 1978 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 1995 годзе была абрана дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання па 203-й Рудзенскай выбарчай акрузе. У лістападзе 1996 года ўвайшла ў склад Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дзе працавала намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы.
Крыніцы
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання Катэгорыя:Суддзі Беларусі