Эліс Бакай (; нар. , Тырана, Албанія) — албанскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Албаніі (2007—2013).
Клубная кар’ера Пачаў займацца футболам у клубе «Крысталі», аднак хутка перабраўся ў «Партызані». У студзені 2002 года далучыўся да асноўнай каманды «Партызані», падпісаўшы сямігадовы кантракт, а на наступны год дэбютаваў за каманду ў Кубку Інтэртота. У канцы 2003 года гуляў за фарм-клуб «Нацыяналі» ў трэцім дывізіёне Албаніі. Пасля вяртання стаў часцей трапляць у склад.
У студзені 2009 года за 100 тысяч еўра перайшоў у тыранскае «Дынама», стаўшы найдаражэйшым іграком у гісторыі клуба. Дзякуючы добрым выступленням за клуб двойчы прызнаваўся іграком года ў Албаніі. У студзені 2011 года перайшоў у бухарэсцкае «Дынама», а ў лютым 2012 года стаў іграком адэскага «Чарнаморца». Трывала выступаў у складзе ўкраінскага клуба, гуляў у групавым раўндзе Лігі Еўропы, аднак у сакавіку 2014 года ў сувязі з пачаткам хваляванняў ва Украіне разам з іншымі легіянерамі пакінуў адэскі клуб. Вярнуўшыся на радзіму, не замацаваўся ў клубах «Кукесі» і «Скендэрбэў», пасля чаго ў ліпені 2014 года перайшоў у «Тырану», дзе паспяхова правёў два гады, за выключэннем жніўня 2015 года, калі кораткачасова быў іграком «Хапаэля» з Раананы.
У ліпені 2016 года падпісаў двухгадовы кантракт з харвацкім клубам «Спліт», аднак ужо ў лістападзе таго ж года пакінуў яго з-за фінансавых праблем. Вярнуўшыся ў Албанію, зноў стаў трэніравацца з «Тыранай», аднак з-за санкцый УЕФА, якая забараніла клубу рэгістраваць трансферы, так і не стаў іграком сталічнага клуба і пазней папоўніў склад шкодэрскай «Влазніі». У жніўні 2017 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у склад дзеючага чэмпіёна Албаніі «Кукесі», дзе стаў адным з асноўных ігракоў, з 12 галамі ішоў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату.
У сакавіку 2018 года перайшоў у беларускі клуб «Шахцёр» з Салігорска"Шахтер" сообщил о подписании контракта с албанским полузащитником Бакаем. У салігорскай камандзе стаў адным з лідараў. У снежні 2018 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»Бакай, Бурко и еще два игрока продлили контракты с "Шахтером". У сезоне 2019 заставаўся адным з вядучых ігракоў каманды, толькі з кастрычніка з-за траўмы амаль не з’яўляўся на полі. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр»Януш, Бакай, Рыбак и Ковалев официально покинули "Шахтер".
У студзені 2020 года падпісаў двухгадовы кантракт з брэсцкім «Дынама»Официально: Бакай - игрок брестского "Динамо". З-за траўмы прапусціў большую частку сезона 2020. У снежні 2020 года перайшоў у іншы брэсцкі клуб — «Рух»Элис Бакай перешел в "Рух", дзе пераважна выхадзіў на замену. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Рух»Рахманов и Бакай покинули "Рух", пасля чаго завяршыў прафесійную кар’еруЭлис Бакай приехал проведать "Шахтер". Он повесил бутсы на гвоздь.
Міжнародная кар’ера Выступаў за юніёрскую і моладзевую зборныя Албаніі.
21 лістапада 2007 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Албаніі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2008 супраць Румыніі (1:6), выйшаўшы на замену ў другім тайме.
Дасягненні Чэмпіён Албаніі: 2009/10 Срэбраны прызёр чэмпіянату Албаніі: 2007/08 Бронзавы прызёр чэмпіянату Албаніі: 2008/09 Уладальнік Кубка Албаніі: 2004 Футбаліст года ў Албаніі (2): 2009, 2010 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2018 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2019 Уладальнік Кубка Беларусі: 2019 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2020 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2019
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Албаніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Албаніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Партызані Тырана Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Тырана Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Бухарэст Катэгорыя:Ігракі ФК Чарнаморац Адэса Катэгорыя:Ігракі ФК Тырана Катэгорыя:Ігракі ФК Хапаэль Раанана Катэгорыя:Ігракі ФК Спліт Катэгорыя:Ігракі ФК Влазнія Шкодэр Катэгорыя:Ігракі ФК Кукесі Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст