thumb|Статуя Буды ў горадзе Бодх-Гая, штат Біхар, Індыя

Будызм (,  — «Навука Абуджанага») — найстаражытнейшая з трох сусветных рэлігій, разам з ісламам і хрысціянствам, а таксама філасофскае вучэнне, якое ахоплівае розныя традыцыі, вераванні і практыкі, у значнай ступені заснаваныя на вучэнні Буды Гаўтамы Сак’ямуні, вядомага як Буда. Ён жыў і выкладаў на паўночным усходзе індыйскага субкантынента ў VI-IV стагоддзях да нашай эры«Buddhism». Encyclopædia Britannica.. Прызнаны будыстамі як абуджаны і асветлены настаўнік, які падзяліўся сваімі ведамі, каб дапамагчы жывым істотам скончыць пакуты цялеснага існавання (дугха), дасягнуць Нірваны і пазбегнуць таго, што называецца цыклам пакут і перанараджэнняў.

Будызм падзяляецца на дзве асноўныя плыні: Тхеравада («Школа старэйшын») і Махаяна («Вялікая калясніца»). Тхеравада з’яўляецца найстарэйшай плынню будызму, якая шырока распаўсюджана ў Шры-Ланцы і Паўднёва-Усходняй Азіі. Махаяна сустракаецца па ўсёй тэрыторыі Усходняй Азіі і ўключае ў сябе школы Чыстая Зямля, Дзэн, Нітырэн-сю, Тыбецкі будызм, Сінгон-сю, Тэндай-сю і Сіннё-эн. У некаторых класіфікацыях Ваджраяна, якая з’яўляецца падкатэгорыяй Махаяны, што практыкуецца ў Тыбеце і Манголіі, прызнана трэцяй галінай будызму. Застаючыся самай папулярнай рэлігіяй у Азіі, абедзве галіны шырока распаўсюдзіліся па ўсім свеце. Ацэнкі колькасці будыстаў па ўсім свеце істотна адрозніваюцца ў залежнасці ад спосабу вызначэння прыхільнасці да рэлігіі альбо вучэння. Ніжнія планка ацэнкі складае 350—500 млн практыкуючых«Major Religions Ranked by Size» . U.S. State Department’s International Religious Freedom Report 2004..

Будыйскія школы адрозніваюцца адна ад адной шляхамі вызвалення, значэннем ступені важнасці і кананічнасці розных вучэнняў і пісанняў, асабліва сваёй практыкайWilliams, Mahayana Buddhism, Routledge, 1st ed., 1989, pp. 275f (2nd ed., 2008, p. 266). Асновай будыйскай традыцыі і практыкі з’яўляюцца тры каштоўнасці (Тры Прыстанішчы): Буда, Дхарма (Навука) і Сангха (Братэрская Супольнасць). Прымаючы «прыстанішча ў трох каштоўнасцей», чалавек бярэ на сябе абавязак прытрымлівацца будыйскага шляху, што ў цэлым адрознівае будыста ад небудыстаPadmasambhava, Jamgon Kongtrul, Erik Pema Kunsang (2004). «Light of Wisdom». Rangjung Yeshe Publications. ISBN 978-962-7341-37-6.. Іншыя метады могуць уключаць у сябе прытрымліванне запаведзей Буды, падтрымку манаскай абшчыны, адмаўленне ад звычайнага жыцця і прыняцце манаскага, развіццё ўважлівасці і практыкі медытацыі, вырошчванне вышэйшай мудрасці і праніклівасці, вывучэнне пісанняў, рэлігійнай практыкі, абрадаў, а ў традыцыі Махаяны яшчэ і заклікі да будаў і бодхісатваў.

«Буда» і Буда Сак’ямуні Асобныя артыкулы: Буда, будызм і Гаўтама Буда

Творца фундаментальнага пераказу ў будыйскіх навуках традыцыйна акрэсліваецца імем «Буда» (у Санскрыце і Палі Buddha, г.зн. «Абуджаны»). Спасылаючыся на этымалогію гэтага слова ў Санскрыце і Палі можна сказаць, што буда гэта істота, якая дзякуючы практыцы маральнасці (silā), засяроджанню (samādhi, г.зн. медытацыйнаму паглынанню) і развіццю мудрасці (Палі: paññā, Санскрыт: prajñia) убачыла праўдзівую прыроду з’яў, альбо anicca — зменнасць, нетрываласць, dukkha — дыскамфорт звязаны са зменай і anatta — брак нязменнага «я». Гэта дасведчанне завецца «бодхі» (з Санскрыту і Палі), даслоўна «Абуджэнне» (званае таксама Асвятленнем), якое назаўсёды вызваляе ад цярпення цыклу нараджэнняў і смерці. Істота, якая абудзілася са «сну ігнаравання» дзякуючы адкрыю праўдзівай натуры рэчаіснасці, завецца будам. У гэтым разуменні, у святле будыйскіх навук, лічыцца, што будаў было многа, а таксама, што яшчэ мноства істот дасведчыць абуджэння.

Напісанне: слова «Буда» пісанае з вялікай літары азначае Сідхартху Гаўтаму — стваральніка Навукі Абуджанага, а напісанне «буда» з малой літары азначае якога-небудзь іншага Абуджанага/Араханта.

Асноўныя палажэнні і практыка Мноства розных плыней/тэндэнцый будыйскай думкі развілася з першаснага пераказу навук Буды Сак’ямуні пасля яго смерці. Адрозніваюць іх практыкі, націск на выбраныя плыні-часткі з Навукі Абуджанага і культура. Тым не менш, існуе таксама мноства супольна прызнаных каштоўнасцей для ўсіх традыцый і школ Будызму.

Чатыры Шляхетныя Праўды

Сутнасць альбо асноватворныя погляды Навукі Абуджанага выкладзеныя ў Чатырох Шляхетных Праўдах (Палі: cattāri ariya saccāni; Санскрыт: catvāry ārya satyāni), сфармуляваных Будам Шак’ямуні ў час першага казання ў Парку Газtлі ў Сарнасе. Чатыры Шляхетныя Праўды прымаюцца ўсіма традыцыямі Будызму без выключэння. Гэта:

Першая Шляхетная Праўда аб Цярпенні (Палі: dukkha ariya sacca; Санскрыт: arya duhkha satya) — «Нараджэнне ёсць цярпенне, старэнне ёсць цярпенне, смерць ёсць цярпенне; роспач, нараканне, боль і напружанне ёсць цярпенне; павязанне з непажаданым ёсць цярпенне; расстанне з пажаданым ёсць цярпенне; не дасягненне пажаданага ёсць цярпенне.»http://www.accesstoinsight.org/tipitaka/sn/sn56/sn56.011.than.html Другая Шляхетная Праўда аб Прычыне Цярпення (Палі: dukkha samudayo ariya sacca; Санскрыт: arya samudaya satya) — прычынай цярпення ёсць жаданне — «Гэта, мніхі, Шляхетная Праўда аб Прычыне Цярпення: жаданне, якое стварае далейшае станаўленне (перанараджэнне) — якое суправаджае запал і захапленне, што знаходзіць радасць то тут, то там — жаданне пачуёвае прыемнасці, жаданне станаўлення, жаданне небыцця.» Трэцяя Шляхетная Праўда аб Спыненні Цярпення (Палі: dukkha nirodho ariya sacca; Санскрыт: arya nirodha satya) — «поўнае знікненне і спыненне, адмова, пакіданне, вызваленне, адпусканне жадання.» Чацвёртая Шляхетная Праўда аб Сцежцы, якая праводзіць да Вызвалення (Палі: dukkha nirodha gāmini paṭipadā ariya sacca; Санскрыт: arya mārga satya) — шляхам да спынення цярпення з’яўляецца Шляхетная Васмёркавая Сцежка — адпаведны погляд, адпаведнае рашэнне, адпаведная мова, адпаведнае дзеянне, адпаведнае жыццё, адпаведнае імкненне, адпаведнае засяроджанне, адпаведная медытацыя.http://www.theravada.int.pl/projektdhamma/sacca.htm

Далейшыя навукі вынікаюць з Чатырох Шляхетных Праўд, складаюць іхні аналіз і развіццё. Аднак для іх правільнага зразумення неабходна таксама зразуменне дактрыны нетрываласці і браку вечнага «я» (Палі: anattā, Санскрыт: anatman), г.зн. факта, што ўсе з’явы пазбаўленыя трывалай «істоты»/субстанцыі — пустыя і існуюць ва ўзаемнай залежнасці і ніколі не з’яўляюцца незалежнымі ад умоў.

Шляхетная Васмёркавая Сцежка

Шляхетная Васмёркавая Сцежка (таксама: Васміаспектавая) ёсць сцежкай практыкі. Прытрымліванне яе парад і ўказанняў, сабраных у васьмі пунктах (адтуль яе і назва) мае праводзіць да поўнага знікнення цярпення і, адпаведна, канчатковага пераходу абуджанай істоты з самсары да Нірваны. Шляхетная Васмёркавая Сцежка вынікае з Чацвёртай Шляхетнай Праўды, Праўды аб Сцежцы, якая праводзіць да Спынення Цярпення. Буда мовіў навуку, што дзякуючы цнатлівасці, ведам і засяроджанню можна дасягнуць дасканаласці — Абуджэння — а Чатыры Шляхетныя Праўды і Шляхетная Васмёркавая Сцежка вызначаюць дарогу, якая вядзе да дасягнення гэтай мэты.

Для таго, каб цалкам зразумець Чатыры Шляхетныя Праўды, Буда раіў ісці Шляхетнаю Васмёркаваю Сцежкай, якая складаецца з:

Слушны Погляд — пазнанне Чатырох Шляхетных Праўд (Палі: ; Санскрыт: ) Слушчане Рашэнне — гэта рашэнне адмовы ад злой волі і адступленне ад выклікання любой крыўды (Палі: ; Санскрыт: ) Слушнае Слова — устрыманне ад хлусні, ад мовы выклікаючай непаразуменні паміж людзмі («дзелячай» мовы), абразлівай мовы, пустаслоўя (Палі: sammā-vācā; Санскрыт: samyak-vāc) Слушны Чын — гэта ўстрыманне ад забойства, ад крадзежы, ад няскромнасці (Палі: sammā-kammanta; Санскрыт: samyak-karmānta) Слушнае Зарабкаванне — гэта ўстрыманне ад зарабкавання, якое прыносіць шкоду іншым істотам, такога як: рыбалоўства, гандаль зброяй, жывымі істотамі альбо іх целамі, алкаголем і іншымі наркотыкамі, атрутай, на бойні, у вайсковых структурах, звязаных з хлуснёй, здрадай, прадказаннем будучыні, ашукваннем, выкарыстаннем і г. д. (Палі: sammā-ājīva; Санскрыт: samyak-ājīva)

Слушны Высілак — гэта намеры і высілак, якія не дазваляюць паўстання злых, а спрыяюць паўстанню добрых ментальных уласцівасцей. (Палі: sammā-vāyāma; Санскрыт: samyak-vyāyāma) Слушная Уважлівасць — захаванне ўважлівасці ва ўсім, што прадпрымліваецца (Палі: sammā-sati; Санскрыт: ) Слушная Медытацыя — імкненне да дасягнення станаў, у якіх знікае «эга» (Палі: sammā-samādhi; Санскрыт: samyak-samādhi)http://theravada.int.pl/projektdhamma/sacca4.htm Szlachetna Prawda o Ścieżce Wiodącej do Zniszczenia Cierpienia — polskie tłumaczenie tekstów z Tipitaki; oryginał z www.accesstoinsight.orgПартал тлумачэння Будыйскіх тэкстаў http://sasana.wikidot.com/magga

Санскрыцкае samyak і Палійскае sammā значаць тое, што «звярнуцца да аднаго», «адвярнуцца ад рэшты», «цэлы», «увесь», «правільны», «уласьцівы», «праўдзівы». Шляхетная Васміаспектавая Сцежка разглядаецца некаторымі Будыйскімі школамі/традыцыямі як асобныя ўзроўні развія, праз якія мусіць прайсці практыкуючы. У голас гэтаму погляду, пазнанне і рэалізацыя аднаго прыступку, праводзіць як наступства да наступнага. Існуе таксама супрацьлеглы погляд, які раіць развіваць усе аспекты адначасова (кола з няроўнымі спіцамі не паедзе).

Шляхетная Васміаспектавая Сцежка дзеліцца часта на тры «суполкі» правілаў, якія са-ствараюць і даакрэсліваюць асноўныя цнатлівасці: мудрасць (Палі: paññā; Санскрыт: prajñā), маральнасць (Палі: sīla; Санскрыт: śīla) і засяроджанне (Палі: samādhi; Санскрыт: samādhi)The Noble Eightfold Path — The Way to the End of Suffering; Bhikkhu Bodhi.

Медытацыя

Медытацыя — працэс самапаглыблення з мэтай самадасканалення, пры якім істота застаецца сам-насам са сваёю свядомасцю. Мэтай медытацыі з’яўляецца дасягненне стану адсутнасці думак альбо стану розуму, «які нагадвае прастору» (стану пустаты), Вызваленне з Кола Перанараджэнняў, дасягненне спакою, знішчэнне (цярпення), развіццё мудрасці, дасягненне Асвятлення, стану Нірваны, атрыманне непасрэдных ведаў, паляпшэнне здароўя і такім чынам прадаўжэнне працягласці жыцця з мэтай дапамагчы іншым істотам вызваліцца з цярпення і г. д.«Тыбецкая Кніга Жыя і Памірання» Сог’ял Рынпочэ (назва арыгіналу The Tibetian Book of Living and Dying by Sogyal Rinpoche; у польскім перакладзе «Tybetańska Księga Życia i Umierania» Sogjal Rinpocze http://wyborcza.pl/1,75517,2891488.html)

Карма

Карма альбо карман з Санскрыту कर्म (Палі: kamma) з’яўляецца асноўным і вельмі важным паняццем Навукі Абуджанага. Даслоўна гэта слова азначае «дзеянне» альбо «чын»; што-кольвек нехта робіць, гаворыць альбо думае паўстае карма. У Будыйскім значэнні не азначае выніку, які акрэсліваецца як плён (Санскрыт, Палі: vipaka), эфекту альбо прызначэння. Правіла прычыны і наступства называецца ў мове Палі kamma-vipaka (дзеянне-плён) і гаворыць, што кожны ўчынак мае свае наступствы — добрыя ўчынкі вяртаюцца ў выглядзе шчасця, злыя ўчынкі — у выглядзе цярпення.

Карма з’яўляецца рухавіком, які прыводзіць у рух кола цыкла некантраліруемага перанараджэння. Карме падлягаюць усе неасветленыя істоты.

Словы Абуджанага з Сутры Аздобы Махаяны аб дзеянні негатыўнай кармы:

Ёсць такія, каторыя ангажуюцца адно толькі ў негатыўныя дзеянні; Ёсць такія, якія бесперастанку нішчаць тое, што добра; Ёсць таксама такія, якім бракуе правільнасці, якая праводзіць да вызвалення - А таму тыя, якім бракуе пазітыўных рыс, адрэзаныя ад прычыны абуджэння.

Словы Абуджанага з Дхамапады аб дзеянні негатыўнай і станоўчай кармы:

Зараз церпіць і пазней будзе цярпець. Злодзей церпіць у двух часах. «Зрабіў зло» — думае і церпіць. Церпіць таксама, калі ідзе да ніжэйшых светаў. (17 верш)

Зараз шчаслівы і пазней будзе шчаслівы. Дабрачынца шчаслівы ў двух часах. «Зрабіў дабро» — думае і ёсць шчаслівы. Таксама шчаслівы, калі пераходзіць да поўнага асалоды стану. (18 верш)

Словы Абуджанага з Сутры ведаў аб ілюзіі, аб якой прасіла найвышэйшая багіня апісваюць працэс награмаджэння заслугі (станоўчай кармы) і дзякуючы таму дасягненне асвятлення наступным чынам: