Адміністрацыйны корпус (левы флігель) — будынак у г. Горкі, размешчаны ў цэнтры ансамбля Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, па адрасе бульвар Ленінскі, 2. Гісторыя
Пабудаваны разам з правым флігелем у 1840 годзе з чырвонай цэглы архітэктарам А. Кампіёні. У цэлым флігелі захавалі сваё знешняе абліччаИсторико-культурная ценность — комплекс Белорусской государственной сельскохозяйственной академии: практическое пособие / сост.: Т. В. Лосева, О. В. Сергейчук. — Горки: БГСХА, 2011. — 44 с..
Левы флігель будаваўся як дырэктарскі флігель. На першым паверсе размяшчалася кватэра дырэктара — самая прасторная кватэра Горы-Горыцкай земляробчай школы: 7 пакояў, з пярэдняй і кухняй, усе яны злучаліся калідорам. Побач размяшчалася кантора. Адна палова другога паверху была своеасаблівай гасцініцай, тут жа была кватэра для гасцей школы. Другая частка паверху і трэці паверх былі адведзены пад кватэры выкладчыкаў. Левы флігель у адрозненне ад правага, меў два ўваходы: з тарца і бакавы.
Архітэктура
Трохпавярховы будынак прамавугольны ў плане, з бакавой прыбудовай. Галоўны фасад сіметрычны. 1-ы паверх аддзелены карнізам-перацяжкай з сухарыкамі. Унутраная планіроўка памяшканняў асіметрычная.
Літаратура
Спасылкі
Историко-культурная ценность — комплекс Белорусской государственной сельскохозяйственной академии: практическое пособие / сост.: Т. В. Лосева, О. В. Сергейчук. — Горки: БГСХА, 2011. — 44 с.
Катэгорыя:1840 год у Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Горак Катэгорыя:Славутасці Горак Катэгорыя:Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія Катэгорыя:Ленінскі бульвар (Горкі) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Анджэла Кампіёні