Адміністрацыйны будынак — будынак у г. Горкі, размешчаны па вул. Горкага, 1. Помнік эклектычнай архітэктуры.

Пабудаваны ў канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя з цэглы. Цяпер тут размяшчаецца Цэнтр пазашкольнага выхавання.

Архітэктура Аднапавярховы Г-падобны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам, які ўтварае ў тарцах трохвугольныя франтоны. Галоўны фасад сіметрычны, з неглыбокім рызалітам у цэнтры. Фасады члянёны лучковымі аконнымі праёмамі з ліштвамі ў замковым каменем. Вуглы ўмацаваны плоскімі лапаткамі. Пад дахам па перыметры будынка праходзіць шматслойны карніз. Уваходная частка вылучана невысокім мураваным ганкам і арачным казырком на чыгунных ажурных кранштэйнах. Сістэма планіроўкі калідорня з двухбаковым размяшчэннем памяшканняў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Горак Катэгорыя:Славутасці Горак Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі эклектыкі Катэгорыя:Вуліца Горкага (Горкі) Катэгорыя:Савецкая вуліца (Горкі)