Канстанцін Сямёнавіч Кемарскі (-) — беларускі акушэр-гінеколаг, грамадскі дзеяч, доктар медыцыны, стацкі саветнік, арганізатар аховы здароўя, і сярэдняй медыцынскай адукацыі ў Гродзенскай губерні.
Больш за 40 гадоў быў дырэктарам Гродзенскай школы павітухВ. Н. Черепица. ГРОДНЕНСКИЙ ПРАВОСЛАВНЫЙ НЕКРОПОЛЬ (С ДРЕВНЕЙШИХ ВРЕМЕН ДО НАЧАЛА XX ВЕКА) .
Біяграфія
Дзяцінства і адукацыя
Нарадзіўся ў 1847 годзе ў дваранскай сям’і. У 1867 годзе скончыў Шэраг крыніц паказвае, што з 1859 па 1869 год ён вучыўся ў 1-й Харкаўскай гімназіі, якую і скончыў. Аднак у выданні «Список воспитанников, окончивших курс в Первой Харьковской гимназии за столетний период ее существования. 1805—1905 гг.» (Харьков, 1903) ён значыцца ў ліку выпускнікоў 1867 года..
Вышэйшую адукацыю атрымаў на , скончыўшы курс якога з адзнакай у 1873 годзе са званнем лекара. Быў пакінуты на тры гады пры універсітэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання.
Прафесійная дзейнасць
У лютым 1874 года прызначаны універсітэцкай акушэрскай клінікі, дзе працаваў тры гады.
У 1877 годзе пераведзены ў Гродна. 9 кастрычніка 1877 года міністрам унутраных спраў быў прызначаны на пасаду дырэктара заснаванай у Гродне павівальнай школы і загадчыкам створанага пры ёй радзільнага аддзялення, замяніўшы Данііла Акімавіча Сібілева, пераведзенага ў Астрахань на пасаду губернскага медыцынскага інспектараТакую інфармацыю падае Игнатович Ф. И. — Врач К. С. Кемарский — видный организатор среднего медицинского образования и общественный деятель // Журнал Гродненского государственного медицинского университета : ежеквартальный научно-практический журнал. — 2011. — № 1. — С. 99-103 : фот. — Библиогр.: с. 103 (29 назв.) , але ў Астраханскую губерню Сібілеў трапіў толькі ў 1885 годзе. Верагодна, што да гэтага ён працаваў недзе ў іншым месцы — Памятная книжка Астраханской губернии на 1887 год. С. 50 .
Пры ім ў 1878 годзе адбыўся першы выпуск са школы 13 «добра навучаных павітух», якія павінны былі адпрацаваць тры гады ў сельскай мясцовасці, пасля чаго маглі заняцца «вольнай практыкай». Пасаду дырэктара ён займаў па 1910 год. За гэты час колькасць вучаніц павялічылася з 16 у 1876 годзе, да 44 у 1910 годзе. Кемарскі прапаноўваў пераўтварыць павівальную школу ў павівальна-фельчарскую і нават падрыхтаваў ў 1885 годзе праект статута і вучэбных праграм; але праект не быў рэалізаваны.
За пладавітую дзейнасць з тытулярнага саветніка быў узведзены ў калежскія асэсары (1882), а ў 1887 годзе за выслугаю гадоў стаў калежскім саветнікам.
У 1901 годзе, калі адзначалася 25-годдзе школы, Кемарскі паказваў, што за гэты час была падрыхтавана 281 павівальная бабка. У 1910 году павівальная школа была ператворана ў акушэрска-фельчарскую, якую працягнуў узначальваць К. Кемарскі.
К. Кемарскі не толькі быў дырэктарам школы, але і загадваў радзільным аддзяленнем пры ёй.
Паралельна з асноўнай дзейнасцю быў штатным урачом Гродзенскай мужчынскай гімназіі, дзе таксама выкладаў заняткі па фізіялогіі чалавека.
З 1901 года служыў штатным урачом Гродзенскай жаночай Марыінскай гімназіі, за што быў узнагароджаны юбілейным знакам ведамства імператрыцы Марыі.
У гады руска-турэцкай вайны выконваў абавязкі ардынатара Гродзенскай акруговай лячэбніцы і Гродзенскага ваеннага шпіталя.
У 1915 годзе ў сувязі з пагрозай нямецкай акупацыі эвакуіраваўся разам са школай у Калугу. Там у 1919 годзе адбыўся апошні выпуск і пасля гэтага К. Кемарскі вярнуўся ў Гродна.
Памёр у Гродне 17 кастрычніка 1922 года. Пахаваны на Праваслаўных могілках.
Грамадская дзейнасць
Доктар і педагог прымаў дзейны ўдзел у інтэлектуальным і грамадскім жыцці горада. Будучы вернікам, ён з’яўляўся пастаянным членам Гродзенскага праваслаўнага Сафійскага брацтва.
Сям’я
Быў жанаты з Аляксандрай Іванаўнай Кемарскай (1857—1904).
Дачка Валянціна (?-пасля 1944) была замужам за ваенным урачом К. Бялецкім. Загінула ў ГУЛАГу.
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава 3 ступені срэбны медаль «У гонар валадарання імператара Аляксандра III» ордэн Святога Станіслава 2 ступені ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені ордэн Святой Ганны 2 ступені
Памяць
У гонар лекара-падзвіжніка ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім вучылішчы заснаваны дзве стыпендыі.
Літаратура
Госцеў А. П. Ігнатовіч Ф. І. Кемарскі Канстанцін Сяменавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка горада Гродна, — с. 258—259 НГАБ у г. Гродне, ф. 2, воп. 37, лл. 2-7 Биографический словарь бывших питомцев Первой Харьковской гимназии за истекшее столетие с 1805 по 1905 год / Сост. Н. А. Чеканов. — Харьков: «Русская типо-лит.»: 1905. — VIII, 441 с. Игнатович Ф. И. Врач К. С. Кемарский — видный организатор среднего медицинского образования и общественный деятель // Журнал Гродненского государственного медицинского университета : ежеквартальный научно-практический журнал. — 2011. — № 1. — С. 99-103 : фот. — Библиогр.: с. 103 (29 назв.) РУССКИЕ ВРАЧИ XVIII — НАЧАЛА XX СТОЛЕТИЙ Библиографический справочник. Памяць : Гродна : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1999.
Катэгорыя:Акушэры Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Акушэры Расійскай імперыі Катэгорыя:Калежскія саветнікі Катэгорыя:Гінеколагі Расійскай імперыі