Меліяра́цыя ( — паляпшэнне) — сістэма арганізацыйна-гаспадарчых мерапрыемстваў па карэннаму паляпшэнню зямельных рэсурсаў з мэтай іх найбольш эфектыўнага выкарыстання.
Уключае наступныя мерапрыемствы: гідратэхнічная меліярацыя (арашэнне, абвадненне, асушэнне), хімічная меліярацыя (вапнаванне, гіпсаванне глебаў), агралесамеліярацыя (стварэнне полеахоўных лясных палосак), культурнатэхнічныя працы (карэннае паляпшэнне фізіка-хімічных і біяхімічных уласцівасцяў глебы).
Выбар віда мерапрыемстваў залежыць ад прыродна-гаспадарчых умоў канкрэтных тэрыторый.
У Беларусі асушана каля 3,5 млн. гектараў (16 % тэрыторыі краіны).
Літаратура
Спасылкі Бончкавский Ф. Н. Мелиорация // Вялікая савецкая энцыклапедыя
Катэгорыя:Сельская гаспадарка