Алан Чочыеў (нар. , ) — расійскі футбаліст, паўабаронца ўладзікаўказскай «Аланіі».
Клубная кар’ера Выступаў за моладзевую каманду маскоўскага «Лакаматыва», а з 2011 года гуляў на правах арэнды ў ФНЛ за астраханскі «Валгар». 17 ліпеня 2011 года стаў аўтарам перамоднага гола ў браму маскоўскага ЦСКА ў матчы 1/16 фіналу Кубка Расіі (1:0). У снежні 2013 года ў якасці свабоднага агента стаў іграком самарскіх «Крылаў Саветаў». У самарскім клубе правёў пяць гадоў, аднак трывалым іграком асновы быў толькі падчас выступаў у ФНЛ у сезонах 2014/15 і 2017/18. У студзені 2019 года пакінуў «Крылы Саветаў».
У лютым 2019 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама» з МінскаМинское "Динамо" объявило о подписании контракта с Чочиевым. Стаў адным з асноўных ігракоў каманды. У чэрвені 2019 года пакінуў мінскі клубМинское "Динамо" сообщило о расторжении контракта с Чочиевым і неўзабаве стаў іграком калінінградскай «Балтыкі»Экс-полузащитник минского «Динамо» Чочиев подписал контракт с «Балтикой».
У кастрычніку 2020 года перайшоў у «Чайку» з Песчанакопскага, а ў маі 2021 года далучыўся да карагандзінскага «Шахцёра», дзе гуляў да канца сезона 2021. У ліпені 2022 года стаў іграком уладзікаўказскай «Аланіі».
Міжнародная кар’ера Выступаў за юніёрскую і моладзевую зборныя Расіі.
Дасягненні Пераможца Першынства ФНЛ: 2014/15
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі ФК Аланія Уладзікаўказ Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Караганда Катэгорыя:Ігракі ФК Чайка Песчанакопскае Катэгорыя:Ігракі ФК Балтыка Калінінград Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Крылы Саветаў Самара Катэгорыя:Ігракі ФК Валгар Астрахань Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Масква