Міхаіл Сарочкін (нар. , ) — расійскі футбаліст, нападнік багародскага «Спартака».
Клубная кар’ера Выхаванец нижагародскага футбола (школы «Водніка» і «Радыя»). Дарослую кар’еру пачынаў у дублі ніжагародскай «Волгі», у сезоне 2013/14 выступаў у ФНЛ за «Ангушт», пазней у ніжэйшых дывізіёнах за цвярскую «Волгу», «Разань» і «Шахцёр» з пасёлка Пешалань. У 2015 годзе вярнуўся ў Ніжні Ноўгарад, папоўніўшы склад новаўтворнага клуба «Волга-Алімпіец», і забіў першы афіцыйны гол у яго гісторыі. У пачатку 2016 года перастаў трапляць у склад і ўлетку перайшоў у «Сызрань-2003», аднак праз паўгады вярнуўся ў «Алімпіец» і дапамог яму атрымаць перамогу ў трэцім расійскім дывізіёне. Пасля сезона 2017/18 пакінуў каманду.
У сакавіку 2019 года пасля прагляду падпісаў кантракт з беларускім клубам «Гарадзея»Ряды "Городеи" пополнил российский нападающий. Аднак, за асноўны склад каманды згуляў толькі ў трох матчах, выйшаўшы на замену. У ліпені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў «Гарадзею»"Городея" рассталась с российским форвардом Cорочкиным.
У верасні 2019 года перайшоў у «Мурам», а ў лютым 2020 года перабраўся ў «Калугу», аднак так і не згуляў за яе. У жніўні і верасні 2020 года гуляў у чэмпіянаце Крыма за сімферопальскі ТСК. Пасля стаў выступаць у чэмпіянаце Ніжагародскай вобласці за «Спартак» з Багародска.
Дасягненні Пераможца Другога дывізіёна чэмпіянату Расіі (зона «Урал-Паволжжа»): 2016/17
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі ФК ТСК Сімферопаль Катэгорыя:Ігракі ФК Калуга Катэгорыя:Ігракі ФК Мурам Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Ніжні Ноўгарад Катэгорыя:Ігракі ФК Сызрань-2003 Катэгорыя:Ігракі ФК Разань Катэгорыя:Ігракі ФК Волга Цвер Катэгорыя:Ігракі ФК Ангушт Назрань Катэгорыя:Ігракі ФК Волга Ніжні Ноўгарад