Леанід Іванавіч Бура́к ( — ) — вучоны ў галіне мовазнаўства, педагог, доктар філалагічных навук (1980), прафесар (1982). Заслужаны работнік народнай адукацыі Беларусі (1990)Нашы выпускнікі. Бурак Леанід Іванавіч (1930-1996) // Філалагічны факультэт БДУ.

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Кульшыно Вілейскага павета Віленскага ваяводства (зараз у Мінскай вобласці Беларусі). Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук БССР, з 1966 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Навуковая дзейнасць Займаўся даследаваннямі сучаснай беларускай мовы, яе сінтаксісам і пунктуацыяй. Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку манаграфій, шэрагу вучэбных дапаможнікаў, артыкулаў. Сааўтар акадэмічнага выдання «Граматыка беларускай мовы» (Т. 1, 1962; т. 2, 1966), падручніка «Курс сучаснай беларускай мовы: Сінтаксіс»(1959), нарматыўнага даведніка «Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне» (1987).

Выбраныя працы Сложносочиненные предложения в современном белорусском литературном языке: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата филологических наук. - Минск, 1958. Пунктуацыя беларускай мовы: дапаможнік для настаўнікаў і студэнтаў. - Мінск: Народная асвета, 1969; 3-е, дапоўненае і перапрацаванае выд. - Мінск : Народная асвета, 1982. Сучасная беларуская мова: вучэбны дапаможнік для філалагічных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў. - Мінск : Вышэйшая школа, 1974; Выд. 2-е, дапрацаванае. - Мінск : Вышэйшая школа, 1985. Далучэнне ў сучаснай беларускай мове. - Мінск: Выдавецтва БДУ, 1975. Присоединение в современном белорусском литературном языке: автореферат диссертации на соискание ученой степени доктора филологических наук: специальность 10.02.02 Языки народов СССР (Белорусский язык). - Минск, 1979. Сучасная беларуская мова: арфаграфія і пунктуацыя: практыкум: вучэбны дапаможнік для філалагічных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў / Л. І. Бурак, І. Л. Бурак. - Мінск : Універсітэцкае, 1993.

Узнагароды Медаль «Ветэран працы», граматы.

Літаратура Бурак Леанід Іванавіч //

Спасылкі Выстаўка, прысвечаная 75-годдзю Леаніда Іванавіча Бурака // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Нашы выпускнікі. Бурак Леанід Іванавіч (1930-1996) // Філалагічны факультэт БДУ

Катэгорыя:Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства НАНБ Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Мовазнаўцы СССР Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Педагогі СССР