Хвоя кедравая еўрапейская, Кедр сібірскі (Pinus cembra) — від дрэў з роду .
Батанічнае апісанне
Дрэва вышынёй 20—25 м, з густой шырокай яйцападобнай кронай. Ігліца па 5 у пучках, цвёрдая, з блакітнаватымі вусцейкавымі палоскамі, вызубленая па краі. Шышкі яйцападобныя, прамастойныя.
Арэал
Пашырана ў Альпах і Карпатах. На тэрыторыі Беларусі інтрадукавана з сярэдзіны XIX стагоддзя, адзінкавыя дрэвы зберагліся ў некаторых парках.
Значэнне і выкарыстанне
Устойлівая да гарадскіх умоў. Можа выкарыстоўвацца ў азеляняльных пасадках. Мае шэраг дэкаратыўных форм, якія адрозніваюцца характарам росту і афарбоўкай ігліцы: калонападобную, карлікавую, залацістую.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Дрэвы Катэгорыя:Хвоя Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе