Антоні Караль Недзялкоўскі (; 27 мая 1846, Мінкаўцы, Дубенскі павет — 6/7 чэрвеня 1911, Жытомір) — рымска-каталіцкі дзеяч, луцкі біскуп (1901—1911).
З шляхецкага роду Недзялкоўскіх герба «Равіч», сын Францішка і Марыі з Дзянчынскіх. Навучаўся ў павятовай шляхецкай школе ў Луцку, потым у . У верасні 1862 паступіў у духоўную семінарыю ў Камянцы-Падольскім, адкуль у 1863 яго пераслалі навучацца ў Духоўную акадэмію ў Санкт-Пецярбургу, якую скончыў 20 чэрвеня 1867 са ступенню майстра тэалогіі.
Высвечэнне на святара праз малады век атрымаў толькі 23 жніўня 1869 года. У 1869—1871 гадах кафедральны вікарый у Жытоміры, у 1872 сакратар біскупскай кансісторыі ў Жытоміры. У 1867—1897 прафесар касцёльных спеваў і літургікі, кананічнага і дзяржаўнага права, касцёльнай гісторыі ў Духоўнай семінарыі ў Жытоміры. У 1884 стаў канонікам кафедральнае капітулы ў Жытоміры і Луцку, у 1890 рэктарам Духоўнай семінарыі ў Жытоміры. У 1897—1901 рэктар Духоўнай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу, у 1900 атрымаў дактарат honoris causa гэта акадэміі.
У 21 ліпеня 1897 прызначаны тытулярным біскупам Самаскім і дапаможным біскупам Магілёўскай архідыяцэзіі, кансакраваны 5 снежня 1897. У 1899—1901 капітульны вікарый Магілёўскай архідыяцэзіі, адміністратар Мінскай дыяцэзіі. 15 красавіка 1901 прызначаны луцкім і жытомірскім біскупам. У дыяцэзіі заснаваў дыяцэзіяльны музей і школу арганістаў. Адмовіўся ад прапанаванай пасады магілёўскага архібіскупа. У сваю чаргу царскі ўрад не прыняў яго адмовы ад кіравання Луцкай дыяцэзіяй.
Пахаваны ў Жытоміры.
Найважнейшыя публікацыі Asceci w rzeczywistości i wyobraźni współczesnych literatów i artystów. (1890) O chrześcijańską zasadę. (T.1 Nagość w sztuce, T.2 Moralność i przyzwoitość w sztuce; 1895) Wolność myśli i wolność czytania. Nie tędy droga szanowne panie. (1897) Miraże mądrości. Petersburg (1897) Wrażenia z pielgrzymki do Ziemi Świętej. (Petersburg 1898 Nakł. Księg. K. Grendyszyńskiego 4° ss. , 513, , tabl. 1) Czemu dziś w poezji nie mamy słowików. (1901) Studja estetyczne. (1901) Snopek kąkolu. (1904)
Эсэ Nieco o dyable
Літаратура Piotr Nitecki, «Biskupi Kościoła w Polsce w latach 965—1999», ISBN 8321113117, Warszawa 2000. Krzysztof Rafał Prokop, «Sylwetki biskupów łuckich» ISBN 8391191877, Biały Dunajec — Ostróg 2001. Ks. Witold Józef Kowalów, «Bp Karol Antoni Niedziałkowski (1901—1911)», [w:] «Wołanie z Wołynia» 5 (1998) nr 4, s. 33.
Катэгорыя:Біскупы самаскія Катэгорыя:Біскупы луцкія Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дунаявецкім раёне Катэгорыя:Біскупы магілёўскія Катэгорыя:Біскупы Мінскай дыяцэзіі