Тур Хеердал (, 6 кастрычніка 1914, Ларвік, Нарвегія — , Кола-Мікеры, Італія) — выдатны нарвежскі падарожнік і вучоны, даследчык культуры і паходжання розных народаў свету: палінезійцаў, індзейцаў, жыхароў вострава Рапануі і інш. Здзейсніў некалькі надзвычай складаных шырока вядомых падарожжаў на копіях старажытных суднаў.
Біяграфічныя звесткі Каб пацвердзіць сваю тэорыю пра засяленне астравоў Палінезіі з Амерыкі, у 1947 годзе праплыў з экіпажам на плыце «Кон-Цікі» ад Перу да архіпелага Туамоту, у 1969 і 1970 гадах — на папірусных лодках «Ра» і «Ра-2» ад Афрыкі да астравоў Цэнтральнай Амерыкі, у 1977—1978 гадах — на трысняговай лодцы «Тыгрыс» па маршруце Эль-Курна (Ірак) — вусце р. Інд — Джыбуці. Уражанні ад падарожжаў у кнігах "Падарожжа на «Кон-Цікі» (1949), «Аку-Аку» (1957), «Ра» (1970). «Фату-Хіва» (1975), «Тыгрыс» (1979) і інш.
Займаўся археалагічным пошукамі ў Перу, Балівіі, Эквадоры, на Галапагоскіх а-вах і в-ве Рапануі (Вялікадня). Аўтар прац па антрапалогіі, старажытнай гісторыі Акіяніі і Амерыкі.
На беларускую мову асобныя яго творы пераклаў Сяргей Міхальчук.
Беларускія пераклады Падарожжа на «Кон-Цікі»; На плыце ад Перу да Палінезіі. Мн., 1958.
Літаратура
Катэгорыя:Падарожнікі Нарвегіі Катэгорыя:Даследчыкі Аўстраліі і Акіяніі Катэгорыя:Вучоныя Нарвегіі Катэгорыя:Пісьменнікі Нарвегіі Катэгорыя:Нарвежскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Рапануі (востраў) Катэгорыя:Камандоры з зоркай ордэна Святога Олафа Катэгорыя:Вялікія афіцэры ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар» Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Ганаровыя дактары Катэгорыя:Памерлі ад раку мозгу