Мікалай Іванавіч Ле́бедзеў (;  — ) — вучоны ў галіне эпідэміялогіі, доктар медыцынскіх навук (1973), прафесар (1974).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Гнілаўка Асташкаўскага павета Цвярская губерня РСФСР. Скончыў няпоўную сярэднюю школу і ў 1939 годзе фельчарска-акушэрскую школу ў Вышнім Валачку. Загадваў фельчарскім пунктам ў вёсцы Вязавая Асташкаўскага раёна Калінінскай вобласці. У 1939 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. У час Савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг. — фельчар стралковага палка. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны: фельчар палкавога медыцынскага пункта 273-га стралковага палка, старшы фельчар 276-га асобнага (сапёрнага) батальёнаЮбилей профессора Лебедева Николая Ивановича // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. У 1945—1947 гг. — старшы фельчар аўтарамонтнага батальёнаЛебедев Николай Иванович (06.01.1919—09.11.1985) // УА «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт». Удзельнік баявых дзеянняў на Карэльскім, 2-м Украінскім і 3-м Украінскім франтах, вызвалення Аўстрыі, Венгрыі, Румыніі, Югаславіі. Быў паранены і кантужаны.

Пасля дэмабілізацыі ў 1947 годзе М. І. Лебедзеў загадваў санітарна-эпідэміялагічнай станцыяй у Балагоеўскім раёне Калінінскай вобласці. Паступіў на лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута, які скончыў у 1953 годзе і быў накіраваны загадчыкам раённым аддзелам аховы здароўя і адначасова ўрачом-інфекцыяністам раённай бальніцы ў гарадскі пасёлак Рудзенск (Рудзенскі раён Мінскай вобласці). З 1954 года М. І. Лебедзеў у Мінскім медыцынскім інстытуце. У 1957 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Клинико-эпидемиологическая характеристика скарлатины в г. Минске за последние годы», у 1973 годзе — доктарскую на тэму «Эпидемиология и нозогеография сальмонеллезов в БССР».

Памёр М. І. Лебедзеў 9 лістапада 1985 г. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Навуковая і грамадская дзейнасць М. І. Лебедзеву належаць навуковыя працы па праблемах сальманелёзу, пытаннях эпідэміялогіі. Аўтар больш за 80 навуковых прац. Кіраўнік падрыхтоўкі 3-х кандыдацкіх дысертацый. Член Рэспубліканскага навуковага таварыства мікрабіёлагаў, эпідэміёлагаў і паразітолагаў. Быў членам Рэспубліканскай праблемнай камісіі «Эпідэміялогія паразіталогія і інфекцыйныя хваробы», рэдакцыйнай калегіі выдання «Журнал микробиологии, эпидемиологии и иммунобиологии».

Сярод апублікаванага: Эпидемиология и нозогеография сальмонеллезов в БССР, 1971; Профилактические мероприятия при сальмонеллезах и их оценка, 1972 (у сааўтарстве); Манаграфія «Сальмонеллезы. Эпидемиология, клиника и профилактика», 1980; Сравнительная оценка инвазивных свойств различных штаммов S. typhimurium, 1980 (у сааўтарстве).

Узнагароды Узнагароджаны трыма баявымі ордэнамі, медалямі, у тым ліку баявымі. Сярод іх: Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені (1944), ордэн Чырвонай Зоркі (1945).

Літаратура  — С. 174. Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 4. — Минск, 2007.

Спасылкі Лебедев Николай Иванович (06.01.1919—09.11.1985) // Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» Чистенко Г. Н. Слово об учителе. Профессор Лебедев Николай Иванович // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт Юбилей профессора Лебедева Николая Ивановича // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт

Катэгорыя:Эпідэміёлагі СССР Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Эпідэміёлагі Беларусі