Хобатныя п’яўкі (Rhynchobdellida) — атрад п’явак.
Апісанне
Характэрнай асаблівасцю з’яўляецца наяўнасць у пярэдняй частцы стрававальнай трубкі мускулістага хобата (адсюль назва), з дапамогай якога п’яўкі пашкоджваюць покрывы і тканкі сваіх ахвяр, некаторыя здольныя заглынаць дробныя часткі іх цела.
Выдзяляюцца сямействы: і . Цела памерамі да 5—7 см, сплюснутае, амаль лісцепадобнае, звужанае, на канцах у плоскіх п’явак; цыліндрычнае, зрэдку сплюснутае з рэзкаадмежаванай пярэдняй прысоскай у рыбіных п’явак.
Асабліваці біялогіі
Водныя арганізмы, драпежнікі або эктапаразіты земнаводных, рыб, птушак і іншых жывёл. Жывяцца крывёю або сокамі сваіх ахвяр.
Яйцы змяшчаюць у спецыяльны кокан і вырошчваюць яго на брушку або прымацоўваюць да розных падводных субстратаў.
Асобныя віды пры масавым размнажэнні могуць быць прычынай гібелі рыб, дзікіх вадаплаўных птушак, свойскіх гусей і качак.
Літаратура
Катэгорыя:Хобатныя п’яўкі