Анатоль Дзянісавіч Гатоўчык (, в. Варанёва, Крычаўскі раён — ?) — Герой Сацыялістычнай Працы (1975).

Біяграфія

З 1963 года машыніст Крычаўскага цэментна-шыфернага камбіната.

Пры яго ўдзеле ўдасканалена фарсунка для падачы паліва і паветра ў печ, што дазволіла падоўжыць тэрмін службы печы, зроблена нямала удасканаленняў, якія паляпшаюць працу рабочых, машыніста і яго памочніка.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Леніна і залатога медаля «Серп і Молат», Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.

Герой Сацыялістычнай Працы (1975). Званне Героя прысвоена за працоўную доблесць у выкананні заданняў 9-й пяцігодкі і высокія тэхніка-эканамічныя паказчыкі ў працы.

Літаратура

Борсяк, Ю. «Мы жили трудом…» / Юлия Борсяк // Магілёўскія ведамасці. — 2012. — 24 сакавіка. — С. 6 : фота. Гордость и слава Могилевщины : в 2 ч. / под редакцией А. Т. Глаза. — Могилев, 2005. — Ч. 2. — С. 83 : фото. Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / под общей редакцией А. Н. Новикова. — Минск, 2014. — С. 79 : фото. Юшкевич, Е. «Спасибо» лишним не бывает / Елена Юшкевич // Беларускі час. — 2013. — 31 мая. — С. 14.

Спасылкі

З уручэннем ордэна Леніна… Гатоўчык Анатоль Дзянісавіч (1937)