«Капіта́н Ма́рвел» () — амерыканскі супергеройскі фільм 2019 года, заснаваны на коміксах пра персанажа Кэрал Дэнверс выдавецтва Marvel Comics, вытворчасці Marvel Studios і дыстрыбуцыі Walt Disney Studios Motion Pictures. З’яўляецца дваццаць першай карцінай кінематаграфічнага сусвету Marvel. Фільм зняты рэжысёрамі і па сцэнарыі і . У галоўных ролях — Бры Ларсан, Сэмюэл Л. Джэксан, Бен Мендэльсан і Джуд Лоу.
Фільм, заснаваны на персанажы Кэрал Дэнверс, знаходзіўся ў распрацоўцы ў Marvel Studios ужо з мая 2013 года. Дата выхаду была ўпершыню абвешчана ў кастрычніку 2014 года, а ў красавіку 2015 года Marvel наняў сцэнарыстаў Перлман і Ле-Фоў. У час San Diego Comic-Con International у 2016 годзе было абвешчана, што Ларсан выканае ролю гераіні. У красавіку 2017 года Marvel абвясціў, што рэжысёрамі сталі Бодэн і Флек. Здымкі фільма пачаліся ў студзені 2018 года ў Pinewood Studios, у акрузе Феет, штат Джорджыя, і доўжыліся да мая 2018 года.
Фільм выйшаў на экраны 7 сакавіка 2019 года у фармаце IMAX. Станам на 17 сакавіка 2019 года, фільм зарабіў у сусветным пракаце больш за $760,2 млн, што на гэты момант робіць яго самай касавай кінакарцінай 2019 года. У прэсе «Капітан Марвел» атрымала стрымана-станоўчыя ацэнкі.
Сюжэт 1995 год. Хала, сталіца Імперыі Крыі. Верс, член элітнага разведвальнага атрада «Зорная сіла», пакутуе ад пастаянных начных кашмараў. Ён-Рог, яе асабісты настаўнік і камандор атрада, ужо некалькі гадоў вучыць яе кантраляваць свае здольнасці і эмоцыі. А Вышэйшы Розум (штучны інтэлект, урад Крыі) заклікае Верс верна служыць сваёй расе.
Ужо шмат стагоддзяў ідзе бязлітасная вайна паміж крыі і скруламі, расай метаморфаў. У час місіі па выратаванні разведчыка крыі, які быў пасланы на планету Торфа з тайным заданнем і патрапіў у палон да скрулаў, Верс тоапляе ў палод да камандзіра скрулаў Таласа і падвяргаецца даследаванням, мэтай якіх з’яўляецца пошук у падсвядомасці Верс каардынат звышсветлавой крыніцы энергіі, неабходнага для скрулаў. Верс удаецца збегчы з карабля скрулаў, але праз атрыманыя пашкоджанні яе выратавальная капсула разбураецца, і гераіня церпіць крушэнне над Лос-Анджэлесам. Яе раптоўнае з’яўленне на Зямлі прыцягвае ўвагу агентаў арганізацыі Ш. Ч.Ы. Т. Ніка Ф’юры і Філа Колсана. Але гутарку герояў перарывае раптам раптоўнае з’яўленне скрула. У пагоні за ім Верс знаходзіць крышталь, што змяшчае яе сапраўдныя ўспаміны, вынятыя скруламі; а Ф’юры забівае іншага скрула, які замаскіраваўся пад Колсана. Талас, які замаскіраваўся, у сваю чаргу, пад главу Ш. Ч.Ы. Т.а Келера, пераконвае Ф’юры сустрэцца і папрацаваць з Верс.
Выкарыстоўваючы допуск Ф’юры на звышсакрэтную базу Пегас, Верс выяўляе, што была пілотам ВПС. Як гаварылася ў справаздачы, гераіня загінула пасля выпрабавання эксперыментальнага рухавіка, распрацаванага доктарам Вэндзі Лоўсан, якую Верс і бачыла ў сваіх начных кашмарах (і Вышэйшы Розум Крыі паўставаў перад Верс менавіта ў абліччы доктара Лоўсан). З даных базы вынікае, што ёсць сведка тых падзей, былы пілот ВПС Марыя Рамбо. Ф’юры і Верс разам з кошкай Лоўсан па мянушцы Гуся збягаюць ад Таласа на грузавым самалёце, накіроўваючыся ў Новы Арлеан, Луізіяна, каб знайсці Рамбо.
Сустрэўшыся з Марыяй і яе дачкой, Верс пачынае ўспамінаць сваё сапраўднае мінулае і даведваецца сваё імя — Кэрал Дэнверс. Талас знаходзіць Ф’юры і Кэрал. Ён распавядае, што скрулы — толькі бежанцы, якія шукаюць новы дом пасля таго, як паднялі паўстанне супраць бясчынстваў і злачынстваў расы крыі. Доктар Лоўсан, насамрэч, родам з Халы, была трайным агентам, насіла імя Мар-Вэл і вывучала магчымасці выкарыстання звышсветлавога рухавіка для абароны скрулаў ад крыі. Талас дае праслухаць Кэрала апошні запіс з чорнай скрыні таго самалёта, што разбіўся. Гэта прымушае Дэнверс успомніць усе падзеі катастрофы. Кэрал і доктар Лоўсан тады ляцелі ў сакрэтную лабараторыю, але былі падбіты караблём крыі, якім кіравалі Ён-Рог і Мінь-Эрва. Перад смерцю Лоўсан распавяла Дэнверс усю праўду і загадала знішчыць энергетычнае ядро рухавіка. Але здарылася так, што ўсю энергію ядра пасля выбуху паглынула Кэрала, што сцерла ўсе яе ўспаміны. Пасля гэтага крыі забралі Дэнверс на Халу і пералілі ёй кроў Ён-Рога, ужывіўшы ў шыю спецыяльны чып, які блакаваў асноўныя здольнасці гераіні. Успомніўшы ўсё гэта, Кэрал вырашае парваць з крыі назаўжды. Каардынаты лабараторыі Лоўсан апынуліся прасторавым пунктам на арбіце Зямлі. Кэрал, Ф’юры, кошка Гусі, Марыя Рамбо і Талас ляцяць туды і знаходзяць схаваны карабель, дзе хаваецца група скрулаў (у тым ліку сям’ю Таласа), якія абараняюць Тэсеракт, крыніцу энергіі звышсветлавога рухавіка.
Ён-Рог, Мінь-Эрва і іншыя члены «Зорнай сілы» захопліваюць Кэрал і змяшчаюць яе падсвядомасць у рэальнасць Вышэйшага Розуму. У час гутаркі з Ім Дэнверс вырывае чып крыі са сваёй шыі, атрымліваючы доступ да ўсіх сваіх здольнасцей. Пасля гэтага разгараецца бітва. Кэрал і Ф’юры ўдаецца займець Тэсеракт, які затым паглынае Гуся, якая апынулася зусім не кошкай, а іншапланецянінам з расы флеркінаў, здольных ствараць унутры сябе кішэнныя сусветы. У бітву ўступае флот Крыі пад камандаваннем Ронана Абвінаваўцы. Кэрал знішчае некалькі балістычных ракет, выпушчаных крыі ў бок Зямлі, вымушаючы Ронана і яго сілы адступіць. На Зямлі Ён-Рог выкарыстоўвае апошнюю спробу адолець Кэрала і выклікае яе на роўны паядынак без суперздольнасцей. Але гераіня накаўтуе яго фатонным бластарам са сваёй рукі. Кэрал адпраўляе Ён-Рога назад на Халу з папярэджаннем усяму народу крыі і Вышэйшаму Розуму.
Гераіня пакідае Ф’юры яго мадыфікаваны пэйджар, з дапамогай якога ён зможа звязацца з ёй у межах дзвюх-трох галактык, але толькі ў крайняй бязвыхаднай сітуацыі. Кэрал ляціць з Зямлі, каб дапамагчы скрулам знайсці новы дом і гасіць канфлікты, якія разгараюцца ў Сусвеце. Ф’юры канчаткова страчвае левае вока з-за драпін, нанесеных яму Гусяй у час бітвы з крыі. Агент складае прапанову «Абаронцы» па абароне Зямлі ад новых іншапланетных пагроз. Паглядзеўшы на фатаграфію Кэрал з яе пазыўным «Мсцівец» на борце самалёта, Нік вырашае даць сваёй прапанове новую назву: «Ініцыятыва „Мсціўцы“».
У першай сцэне пасля тытраў, у нашы дні Мсціўцы, якія засталіся ў жывых, а менавіта: Стыў Роджэрс, Наташа Раманаф, Брус Бэнер і Джэймс Роўдс — аналізуюць на базе знойдзены пэйджар Ф’юры з лагатыпам Капітана Марвел, які Нік актываваў перад сваім знікненнем. У гэты момант раптам з’яўляецца Кэрал і пытае: «Дзе Ф’юры?»
У другой сцэне пасля тытраў, у 1995 годзе, у кабінеце Ф’юры Гуся заскаквае на стол і выплёўвае Тэсеракт.
У ролях
Заўвагі
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы кінематаграфічнага сусвету Marvel Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фантастычныя фільмы 2019 года Катэгорыя:Фантастычныя баевікі Катэгорыя:Фільмы-прыквелы Катэгорыя:Фільмы ЗША 2019 года Катэгорыя:Дыснэеўскія фільмы Катэгорыя:Фільмы пра ўварванне прышэльцаў Катэгорыя:Фільмы ЗША ў 3D Катэгорыя:Фільмы IMAX Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Пінар Тапрак