Роберт Шэклі (, ) — амерыканскі пісьменнік-фантаст.
Біяграфія Нарадзіўся ў Брукліне, Нью-Ёрк, гадаваўся ў суседнім штаце Нью-Джэрсі. Служыў у арміі з 1946 па 1948 год і ваяваў у Карэі. Вучыўся ў Нью-Ёрскім універсітэце. У 1951 годзе пачаў пісьменніцкую кар'еру. Напісаў сотні апавяданняў. У 1970-х гадах жыў на іспанскім востраве Ібіца, але потым вярнуўся ў Нью-Ёрк. Пасля пераехаў у Портленд, Арэгон.
Апрача сапраўднага імя ўжываў псеўданімы Філіпс Барбі (Phillips Barbee) і Фін О'Данэван (Finn O'Donnevan).
У красавіку 2005 года падчас наведвання канферэнцыі фантастаў у Кіеве (Украіна) сур'ёзна захварэў. Пасля аплаты рахунку за медыцынскія паслугі з дапамогай мецэнатаў, вярнуўся ў ЗША. 20 лістапада быў праапераваны ў сувязі з цэрэбральным анеўрызмам. Памёр 9 снежня.
Творчасць Упершыню пачаў публікавацца ў амерыканскіх сай-фай часопісах у 1950-х гадах. Пісаў аповесці і апавяданні ў стылі навуковай фантастыкі, фэнтэзі, часта ў гумарыстычным, камічным стылі, з элементамі абсурдызму. Карыстаўся вялікай папулярнасцю ў краінах былога СССР і ва ўсім свеце.
Выбраныя творы
Immortality Inc. (1959) The Status Civilization, a.k.a. Omega (1960) Journey beyond Tomorrow (1962) The 10th Victim (1966) Mindswap (1966) Dimension of Miracles (1968) Options (1975) The Alchemical Marriage of Alistair Crompton (1978) Dramocles (1983) Victim Prime (1987) Hunter / Victim (1988) Minotaur Maze (1990) The Alternative Detective (1993) Star Trek: Deep Space Nine: The Laertian Gambit (1995) Aliens: Alien Harvest (1995) Draconian New York (1996) Soma Blues (1997) Godshome (1999)
Зборы апавяданняў
Untouched by Human Hands (1954) Citizen in Space (1955) Pilgrimage to Earth (1957) Notions: Unlimited (1960) Shards of Space (1962) Can You Feel Anything When I Do This? (vt The Same to You Doubled) (1972) The Robot Who Looked Like Me (1982) The Collected Short Fiction of Robert Sheckley (5 vols.) (1991) Uncanny Tales (2003)
Беларускія пераклады Бітва // Замежная фантастыка. — Мн., 1990.
Спасылкі Афіцыйная старонка
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Брукліне Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі ЗША Катэгорыя:Пісьменнікі-фантасты ЗША