DoReDos — малдаўскае трыа з Рыбніцы. Гурт складаецца з Марыны Джундыет, Яўгена Андрыянава і Сяргея Мыцы. Яны прадставілі Малдову на конкурсе песні Еўрабачанне 2018 з песняй «My Lucky Day», дзе ў фінале занялі 10-ае месца. Раней яны прабавалі прадставіць Малдову ў 2015 і 2016 годзе, але не здолелі выйграць у фінале нацыянальнага адбору. У 2017 годзе яны сталі перамодцамі ад сваёй краіны на конкурсе Новая хваля. Прадзюсарам гурта з’яўляецца Валерый Джундыет.
Гісторыя Гурт «DoReDos» быў заснаваны ў 2011 годзе ў горадзе Рыбніца (Прыднястроўе). У 2017 годзе яны сталі перамодцамі ад Малдовы на конкурсе Новая хваля, пасля чаго ўсе тры ўдзельнікі гурта атрымалі званні заслужаных артыстаў Малдовы. У сакавіку 2018 года сталі выступаць пад музычным лэйблам Bis Music. Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы да Еўрабачання-2018 і гастрольном туры гурта прыняў Філіп Кіркораў, які таксама з’яўляецца кампазітарам песні «My Lucky Day». У фінале конкурсу калектыў атрымаў 209 балаў і 10 месца.
Склад
Марына Джундыет Яўген Андрыянаў Сяргей Мыца
Дыскаграфія
Сінглы Назва Год Альбом «Maricica» 2015 rowspan=4 «FunnyFolk» 2016 «My Lucky Day» 2018Ручка 2018
Спасылкі
Афіцыйны сайт гурта DoReDos DoReDos на facebook DoReDos в Instagram
Катэгорыя:Поп-фолк-гурты Катэгорыя:Музычныя калектывы Малдовы Катэгорыя:Трыа Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2018 Катэгорыя:Прадстаўнікі Малдовы на конкурсе песні Еўрабачанне