«Дэрбі Каўнці» (; англійскае вымаўленне: i/ˈdɑrbi ˈkaʊnti/) — англійскі футбольны клуб з горада Дэрбі ў графстве Дэрбішыр. Двухразовы чэмпіён Англіі па футболе (у сезонах 1971/72 і 1974/75), уладальнік Кубка Англіі (1946) і Суперкубка Англіі (1975). Адзін з 12 клубаў-заснавальнікаў Футбольнай лігі Англіі) (у сезоне 1888/89).
Гісторыя клуба Футбольны клуб «Дэрбі Каўнці» быў заснаваны ў 1884 годзе, як адгалінаванне Дэрбішырскага крыкетнага клуба, ў спробе забяспечыць гульцам і заўзятарам цікавасць спортам у час зімняга перыяду, а таксама забяспечыць крыкетнаму клубу дадатковы даход. Неўзабаве клуб стаў адным з заснавальнікаў футбольнай лігі ў 1888 годзе. Першы матч «Дэрбі» ў лізе быў на выездзе з «Болтанам» і скончыўся 6:3 на карысць гасцей.
Да Другой сусветнай вайны лепшым вынікам каманды быў паўфінал Кубка Англіі ў 1939 годзе.
У сезоне 1976/77 «Дэрбі Каўнці» атрымаў самую буйную перамогу ў сваёй гісторыі, ірландская каманда «Фін Харпс» была абыграна ў Кубку УЕФА з лікам 12:0.
Дасягненні
Першы дывізіён Футбольнай лігі Чэмпіён (2): 1971/72, 1974/75 Віцэ-чэмпіён (3): 1895/96, 1929/30, 1935/36 Другі дывізіён Футбольнай лігі Пераможца (4): 1911/12, 1914/15, 1968/69, 1986/87 2-е месца (2): 1925/26, 1995/96 Трэці паўночны дывізіён Футбольнай лиги Пераможца: 1956/57 2-е месца: 1955/56 Кубак Англіі Уладальнік: 1945/46 Фіналіст (3): 1897/98, 1898/99, 1902/03 Суперкубак Англіі Уладальнік: 1975
Спасылкі
Афіцыйны сайт клуба Чэмпіянат Футбольнай лігі
Дэрбі Каўнці
Дэрбі Каўнці