Пётр Аляксеевіч Кірычэнка (нар. 1959, Горліўка, Сталінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта (2012—2022).

Біяграфія У 1982 годзе скончыў Данецкі політэхнічны інстытут (інжынер-будаўнік), у 1991  — Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання Кампартыі Беларусі (палітолаг). Выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплін у вышэйшых і сярэдніх навучальных установах. Праходзіў службу ў шэрагах Савецкай Арміі, працаваў у розных вытворчых арганізацыях і ў органах камуністычнай партыіУ новага мэра Гомеля папрасілі «ліўнеўку» і заапарк . З 2005 года па 19 лістапада 2012 года — намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама. У распараджэнні Пятра Кірычэнкі былі пытанні ідэалагічнай працы, аховы здароўя, адукацыі, культуры, фізічнай культуры, спорту і турызму, сродкаў масавай інфармацыі, кінавідэапракату, маладзёжнай палітыкі, рэлігійных канфесій і нацыянальнасцяў, аздараўленні насельніцтва, сацыяльнай абароны, у тым ліку сацыяльныя пытанні па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, гуманітарнай дапамогі, арганізацыйнага забеспячэння выбараў, рэферэндумаў і іншых важных грамадска-палітычных кампаній і мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў вобласці, сувязяў з грамадскімі арганізацыямі, палітычнымі партыяміНовым мэрам Гомеля стаў Кірычэнку Пётр Аляксеевіч .

16 лістапада 2012 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў Пятра Кірычэнку старшынёй Гомельскага гарвыканкама.

У 2022 годзе Кірычэнка трапіў пад санкцыі Канады.

У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

Узнагароды Ордэн святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай (7 студзеня 2014). Медаль «За працоўныя заслугі» (27 чэрвеня 2016)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 чэрвеня 2016 г. № 234 «Аб узнагароджанні».

Крыніцы

Спасылкі Кірычэнка Пётр Аляксеевіч на сайце Гомельскага гарвыканкама

Катэгорыя:Старшыні Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Намеснікі старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання