Тавары́ства апе́кі над эмігра́нтамі — дабрачынная арганізацыя, якая дзейнічала з канца 1890-х гадоў да 1915 года ў Варшаве.

Ставіла мэтаю аказанне дапамогі эмігрантам, якія ад’язджалі ў краіны Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. Мела свой статут. Аказвала матэрыяльную, фінансавую і інфармацыйную дапамогу эмігрантам. У 1912 годзе ўтварыла філіял у Вільні, які выдаў на беларускай мове брашуру «Рады для эмігрантоў, которые едуць у Амерыку, а такжэ размовы беларуско-агліцкіе» паводле Язэпа Акаловіча. У ёй змяшчаліся карысныя парады эмігрантам, якія ехалі з Беларусі ў пошуках заробку за акіян.

У 1915 годзе Таварыства апекі над эмігрантамі спыніла сваю дзейнасць.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:З’явіліся ў 1890-я гады Катэгорыя:Зніклі ў 1915 годзе Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (1795—1918) Катэгорыя:Эміграцыя Катэгорыя:Дабрачынныя арганізацыі Катэгорыя:Гісторыя Варшавы