Твероў (, літаральна: прыток) — рака ў Ісландыі.

Рака бярэ свой пачатак з ракі Маркарфлёўт, дзе апошняя падзяляецца на два рукавы. Для перасцярогі ад паводак ў месцы, дзе Твероў адгаліноўваецца ад Маркарфлёўт пабудавана дамба. Твероў мае даўжыню каля 20 км.

Самы вялікі прыток (правы) — Усходняя Ранга (). Праз 6 км пасля ўпадзення Усходняй Рангі, Твероў злучаецца з Заходняй Рангай () і разам яны ўтвараюць раку пад назвай Хоўльсаў (). Хоўльсаў праз 11 км упадае ў Атлантычны акіян.

Катэгорыя:Рэкі Ісландыі Катэгорыя:Басейн Атлантычнага акіяна ў Еўропе