Акакій Хубутыя (; нар. , , Грузінская ССР) — грузінскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Грузіі (2010—2014).

Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў клубе «Норчы Дынамаелі», пазней гуляў за рэзервовыя каманды тбіліскіх «Лакаматыва» і «Дынама». У другой палове 2004 года на правах арэнды гуляў у Беларусі за «Зорку-БДУ», пасля перайшоў у літоўскі «Каўнас», адкуль аддаваўся ў арэнды ў іншыя літоўскія клубы — «Нявежыс», «Шылуце», «Вільнюс». У 2007 годзе вярнуўся ў «Каўнас» і дапамог яму стаць чэмпіёнам краіны.

У 2009 годзе, пасля таго як «Каўнас» перайшоў у трэці літоўскі дыізіён, стаў іграком румынскага клуба «Газ Метан», дзе замацаваўся ў аснове. Сезон 2011/12 правёў у клубе турэцкай Суперлігі «Самсунспор», пасля вярнуўся ў «Газ Метан». У лютым 2013 года падпісаў кантракт з расійскім клубам «Мардовія», застаўся ў камандзе і на сезон 2013/14, калі «Мардовія» выбыла з Прэм’ер-лігі, і дапамог ёй вярнуцца ў элітны дывізіён. У другой палове 2014 года быў іграком ізраільскага клуба «Хапаэль» з Петах-Тыквы, за які гуляў у Кубку Тота. Першую палову 2015 года правёў у грэчаскай «Керкіры», у сезоне 2015/16 быў іграком славацкага «Земпліна».

У 2016 годзе на некаторы час вярнуўся ў тбіліскае «Дынама», а пазней зноў стаў іграком «Газ Метана». У пачатку 2018 года далучыўся да клуба «Полі», аднак згуляў толькі ў двух матчах, і ў канцы года далучыўся да грузінскага клуба «Руставі».

У сакавіку 2019 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Віцебск» і ў лютым падпісаў з ім кантракт"Витебск" подписал центрального защитника из Грузии Хубутию. Быў адным з асноўных абаронцаў віцебскай каманды. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск»Хубутия, Золотов, Прудников и Журов покинули "Витебск".

У сакавіку 2021 года далучыўся да клуба ўкраінскай Першай лігі «ВПК-Агра» з Шэўчэнкіўкі, пакінуў яго ў студзені 2022 года.

Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Грузіі розных узростаў. 17 лістапада 2010 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Грузіі ў таварыскім матчы са Славеніяй (2:1).

Дасягненні Чэмпіён Літвы: 2007 Срэбраны прызёр чэмпіянату Літвы: 2008 Уладальнік Кубка Літвы: 2008 Пераможца Першынства ФНЛ: 2013/14

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Грузіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Грузіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Тбілісі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Тбілісі Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Каўнас Катэгорыя:Ігракі ФК Нявежыс Кедайней Катэгорыя:Ігракі ФК Шылуце Катэгорыя:Ігракі ФК Вільнюс Катэгорыя:Ігракі ФК Газ Метан Медыяш Катэгорыя:Ігракі ФК Самсунспор Катэгорыя:Ігракі ФК Мардовія Саранск Катэгорыя:Ігракі ФК Хапаэль Петах-Тыква Катэгорыя:Ігракі ФК Керкіра Катэгорыя:Ігракі ФК Земплін Міхалаўцы Катэгорыя:Ігракі ФК Полі Тымішаара Катэгорыя:Ігракі ФК Руставі Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК ВПК-Агра Шэўчэнкіўка