Эміль Ёнасен (; нар. , Шыен, Нарвегія) — нарвежскі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера Выхаванец клуба «Од», дэбютаваў за яго ў Тыпелізе 26 верасня 2010 года, выйшаўшы на замену ў матчы з «Санеф’ёрдам» (5:0). У сезоне 2012 замацаваўся ў асноўным складзе каманды, заставаўся там і ў 2013 годзе, але пазней стаў зрэдку з’яўляцца на полі. У 2016 годзе перайшоў у клуб «Будзё-Глімт», які па выніках сезона 2016 страціў месца ў Тыпелізе, але не наступны год перамог у другім дывізіёне і вярнуў месца ў эліце. Сезон 2018, як і папярэднія, абаронца пачынаў у стартавым складзе, але пазней стаў радзей з’яўляцца на полі.
У сакавіку 2019 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб БАТЭ з Барысава і неўзабаве падпісаў з ім кантрактНорвежский защитник Йонассен стал игроком БАТЭ. Пачатак сезона прапусціў з-за траўмы, у маі 2019 года, аднавіўшыся ад траўмы, стаў выхадзіць у стартавым складзе, аднак пазней у асноўным заставаўся на лаўцы запасных. У верасні 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў БАТЭЭмиль Йонассен и БАТЭ прекратили сотрудничество.
У сакавіку 2020 года вярнуўся ў Нарвегію, стаўшы іграком «Стабека», а ў жніўні 2021 года зноў далучыўся да «Ода». У сакавіку 2022 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры.
Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Нарвегіі розных узростаў.
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Нарвегіі: 2014 Пераможца Першага дывізіёна Нарвегіі: 2017
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Нарвегіі Катэгорыя:Ігракі ФК Од Катэгорыя:Ігракі ФК Будзё-Глімт Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Стабек