Літл-Танага () — востраў у групе Андрэянаўскіх астравоў. Уваходзіць у склад амерыканскага штата Аляска. Плошча — 85,38 км². Незаселены.
Месціцца за 2,39 км ад вострава Кагаласка, за 1,27 км ад вострава Умак. Складаецца з 4 масіваў сушы вулканічнага паходжання, злучаных перасмыкамі. Найвышэйшы пункт (532 м) знаходзіцца на захадзе вострава.
Клімат вільготны, пераходны ад умеранага да арктычнага.
Да 1855 г. меў алеуцкую назву Танага. Назва была зменена, каб адрозніваць ад іншага вострава Танага. У 1922 г. былі інтрадуцыраваны арктычныя лісы.
Спасылкі Kuluk Bay and Approaches – Including Little Tanaga and Kagalaska Straits SUMMARY OF INTRODUCED ARCTIC FOX ERADICATION EFFORTS AT LITTLE TANAGA ISLAND, 1989 TO 1996 Little Tanaga Island High Point, Alaska
Катэгорыя:Алеуцкія астравы Катэгорыя:Незаселеныя астравы