Выдатныя фільмы () — назва шэрагу папяровых і анлайн-публікацый вядомага амерыканскага кінакрытыка Роджэра Эберта (1942—2013), прысвечаных найлепшым з яго пункту гледжання фільмам у гісторыі кіно. Мэтай гэтых публікацый, паводле слоў самога Эберта, было «правесці экскурсію па славутасцях першага стагоддзя кіно».

«Выдатныя фільмы» былі апублікаваны ў якасці асобных рэцэнзій на афіцыйным сайце кінакрытыка, а таксама сабраны і выдадзены ў чатырох кнігах: «Выдатныя фільмы» (апублікавана ў 2002 годзе) «Выдатныя фільмы II» (апублікавана ў 2005 годзе) «Выдатныя фільмы III» (апублікавана ў 2010 годзе) «Выдатныя фільмы IV» (апублікавана ў 2016 годзе)

У канчатковым рахунку, Роджэр Эберт апублікаваў 364 хвалебныя рэцэнзіі, у якіх прысвойваў таму ці іншаму твору званне «Выдатнага фільма». Аднак гэты лік утрымлівае асобныя абагульненні серый фільмаў, зробленыя крытыкам. Так, Эберт аб’яднаў у адно цэлае серую фільмаў «», абагульніў фільмы «», дзесяць серый тэлецыкла «Дэкалог», трылогію «Тры колеры», а таксама прысвяціў адну рэцэнзію рэтраспектыве кінематаграфічных прац Бастэра Кітана. У сувязі з гэтым агульная колькасць «Выдатных фільмаў» Эберта на розных інтэрнэт-рэсурсах вагаецца ад 364 да больш чым чатырохсот. Напрыклад, на сайце «КиноПоиск» спіс складаецца з 407 фільмаў, а на сайце «iCheckMovies» іх лік дасягае 409.

Выдатныя фільмы