Во́лменскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Волма.
Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Івянецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Таўкачоўшчынскага сельсавета, у склад Падневіцкага сельсавета пералічана вёска РатынцыРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 17 красавіка 1962 года Івянецкі раён скасаваны, большая частка сельсавета з вёскай Волма перададзена ў склад Валожынскага раёнаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 17 апреля 1962 г. Об упразднении некоторых районов БССР . 5 мая 1962 года ў склад сельсавета з Пральніцкага сельсавета перададзены населеныя пункты Баброўнікі, Галабурды, Макасічы, Ойцінава, Суднікі, ШэлеўшчынаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 года // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Стаўбцоўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Валожынскага раёна, з 12 жніўня 1970 года ў складзе Дзяржынскага раёна. 28 мая 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Путчынскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 659 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 67,1 % — беларусы, 28,4 % — палякі, 3,8 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.
Склад 18 сакавіка 2011 года скасавана вёска ЗуёўкаРешение Дзержинского районного Совета депутатов от 18 марта 2011 г. № 65 Об упразднении деревни Зуевка Волменского сельсовета Дзержинского района .
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 18 населеных пунктаў: аграгарадок Волма, вёскі Антонаўшчына, Валмечка, Васілеўшчына, Жытнае, Загайна, Залатары, Лявонцы, Міхалеўшчына, Міхалова, Мянькі, Падзерычы, Рудзеўшчына, Свідоўшчына, Сурціны, Хімарады, Шчэпкі, Янкоўцы.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Дзяржынскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Івянецкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Валожынскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Стаўбцоўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе