Катлаві́на Мака́рава — падводная катлавіна ў цэнтральнай частцы Паўночнага Ледавітага акіяна, паміж хрыбтом Ламаносава і падняццем Альфа (хрыбтом Мендзялеева).

Пераважаючыя глыбіні катлавіны каля 3000 м. Найбольшая глыбіня 3940 м. Дно катлавіны высцілае іл. Адгор’е хрыбта Ламаносава аддзяляе катлавіну Макарава ад катлавіны Падводнікаў.

Названая ў гонар рускага флатаводца, палярнага даследчыка, акіянографа і вынаходніка віцэ-адмірала С. В. Макарава.

Літаратура — С. 528.

Катэгорыя:Падводныя катлавіны Паўночнага Ледавітага акіяна Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар людзей