Карцэ́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Карцэвічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Нясвіжскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 9 жніўня 1960 года ў склад Ланскага сельсавета перададзены вёскі Вялікія Міцькавічы, Малыя Міцькавічы, Малая Быхаўшчына і ХрыпкаваРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 24.. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 8 населеных пунктаў. 11 чэрвеня 1984 года скасавана вёска Старая СвіцязьРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 11 чэрвеня 1984 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1984, № 19 (1789)., 23 лютага 2011 года — вёска НадзеяРешение Несвижского районного Совета депутатов от 23 февраля 2011 г. № 50 Об упразднении сельского населенного пункта Надея Карцевичского сельсовета Несвижского района . 28 мая 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Нясвіжскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1323 чалавекі, з іх 91,7 % — беларусы, 3,2 % — палякі, 3,0 % — рускія.
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: аграгарадок Карцэвічы, вёскі Альбянка, Альхоўка, Малева, Саска Ліпка і Сычэва.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Нясвіжскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе