Аляксандр Анатольевіч Меліхавец (нар. , ) — беларускі кінарэжысёр.
Біяграфія З 2009 года ў якасці рэжысёра зняў шэраг музычных кліпаў, сацыяльных ролікаў. З 2011 года зняў некалькі караткаметражных ігравых фільмаў.
У 2019 годзе дэбютаваў ў поўнаметражным кіно беларускамоўнай карцінай «Народныя мсціўцы» (экранізацыя апавядання Васіля Быкава).
У 2019 годзе на беларускай мове экранізаваў апавяданне Уладзіміра Караткевіча «Паляшук».
Цікавыя факты Выступае за пашырэнне ўжывання беларускай мовы ў кінематографе. Зняў адзіны за 25 гадоў (з 1994 года) беларускамоўны гульнявы фільм, які быў у пракаце. Аўтар адзінай постсавецкай экранізацыі Уладзіміра Караткевіча. Фільм «Народныя мсціўцы» здымаўся 10 гадоў, пераздымаўся тры разы за гэты час.
Фільмаграфія «Максім Багдановіч. Я хацеў бы застацца» (2011) «Янка Купала. Рэпетыцыя» (2013) «Два гады таму» (2018) «Народныя мсціўцы» (2019) «Паляшук» (2019)
Спасылкі Біяграфія на сайце kino-teatr.ru
Катэгорыя:Кінарэжысёры Беларусі