Лацінская Вікіпедыя () — раздзел Вікіпедыі на лацінскай мове.

Гісторыя Спачатку ў Лацінскай Вікіпедыі дамінавалі тэмы з класічнай гісторыі, але ў 2006 годзе з’явілася група новых удзельнікаў, якая істотна пашырыла асвятленне тэм XX ст., такіх як поп-культура і тэхналогіі. Каб мець справу з паняццямі, якія не існавалі ў класічныя лацінскія часы, былі ўведзены ў абарот новыя словы, што стала прычынай дэбатаў. У Лацінскай Вікіпедыі карыстаюцца класічнай латынню (latinitas) і неалагізмы выражаюць у асноўным з дапамогай лацінскіх слоў і іх камбінацый.

7 снежня 2003 — 1 000 артыкулаў 29 снежня 2006 — 10 000 артыкулаў 4 верасня 2007 — 15 000 артыкулаў 11 лютага 2011 — 50 000 артыкулаў (55-е месца) 6 красавіка 2011 — 52 000 артыкулаў (50-е месца) 9 мая 2012 года — 2 мільёны правак 18 снежня 2013 — 100 000 артыкулаў

Спасылкі

Катэгорыя:Вікіпедыя Катэгорыя:Лацінская мова