Сямён Сцяпанавіч Ле́бедзь (нар. ) — вучоны ў галіне машынабудавання, доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (1994).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Казяны Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. У 1958 годзе скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут. З 1961 года ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Выкладаў тэарэтычную механіку, пазней перайшоў на адну са спецыяльных кафедраў, прафесар кафедры лясных машын і тэхналогіі лесанарыхтовакКафедра тэарэтычнай механікі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць С. С. Лебедзю належаць працы па стварэнні тэхнікі і абсталявання механізацыі працаёмкіх працэсаў у лясной гаспадарцы і дрэваапрацоўчай прамысловасці, распрацоўцы тэарэтычных асноў праектавання загрузачных і пакетафарміравальных машын малой энергаёмістасці, машын для нарыхтоўкі і апрацоўкі буйных лесаматэрыялаў і інш.
Літаратура
Катэгорыя:Машынабудаўнікі СССР Катэгорыя:Машынабудаўнікі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Браслаўскім раёне